Свет11

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю

Згодна з інфармацыяй, атрыманай выданнем The New York Times ад чатырох іранскіх чыноўнікаў, вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі нібыта перанёс як мінімум тры медыцынскія аперацыі і яму патрэбна пратэзаванне нагі.

Маджтаба Хаменеі. Фота: Getty Images

Як сцвярджаюць крыніцы выдання, сыну былога шматгадовага вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменіі Маджтабе, які быў абраны кіраўніком краіны пасля гібелі бацькі, ужо тройчы праводзілі аперацыі на адной назе, а цяпер чакаецца ўстаноўка яму пратэза. Таксама паведамляецца, што Маджтабе Хаменеі аперыравалі руку, функцыі якой паступова аднаўляюцца.

Акрамя таго, сцвярджаецца, што ў Хаменеі ёсць сур’ёзныя апёкі твару і вуснаў, што ўскладняе маўленне. У сувязі з гэтым ён нібыта мае абмежаваныя магчымасці асабіста камунікаваць і выкарыстоўвае перапіску праз пасярэднікаў. Яму неўзабаве будуць рабіць пластычную аперацыю

У артыкуле таксама гаворыцца, што з’яўленне на публіцы вярхоўнага лідара Ірана абмежавана, а доступ да яго — строга кантралюецца. Прынятыя Хаменеі рашэнні нібыта перадаюцца праз давераных асоб і вайсковых чыноўнікаў. Даклады і адказы ад чыноўнікаў ён таксама атрымлівае ў канвертах, у перадачы якіх задзейнічаны цэлы ланцужок кур'ераў і службоўцаў. «Яны ездзяць па аўтамагістралях і прасёлкавых дарогах, на аўтамабілях і матацыклах, пакуль не дабяруцца да яго сховішча», — піша NYT. Генералы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, якія цяпер рэальна кіруюць краінай, вярхоўнага лідара не наведваюць, асцерагаючыся сябе выдаць і трапіць пад ліквідацыю.

Каментары1

  • ...
    23.04.2026
    Готовят Дарт Вейдера.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў11

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня4

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў11

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць