Свет11

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара

Прадстаўнік Ірана пры ААН у Жэневе Алі Бахрэні заявіў, што новы вярхоўны лідар Маджтаба Хаменеі не з'яўляецца на публіцы з-за мер бяспекі.

Фота: Getty Images

Паводле слоў Бахрэні, нягледзячы на адсутнасць Хаменеі ў публічнай прасторы, ён працягвае выконваць свае абавязкі, паведамляе CNN.

«Прычынай яго адсутнасці на публіцы з'яўляецца захаванне мер бяспекі ў сувязі з цяперашнімі асаблівымі абставінамі», — растлумачыў прадстаўнік Ірана пры ААН.

Новым вярхоўным лідарам Ірана быў абраны сын ліквідаванага Алі Хаменеі — Маджтаба Хаменеі. Усяго тыдзень таму ён другі раз з моманту прызначэння звярнуўся да народа без відэа ці аўдыё, што ўзмацніла сумневы ў яго дзеяздольнасці. 

Паведамлялася, што ён моцна паранены. Таксама пісалася, што Маджтаба Хаменеі цудам выжыў падчас атакі на свой бункер. Ён паспеў пакінуць аб'ект за лічаныя секунды да ўдару, аднак падчас гэтай ракетнай атакі загінулі яго жонка, сын і бацькі.

Каментары1

  • ?
    28.03.2026
    Бачыш сусліка?

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць