Свет44

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі

Як піша The New York Times, у кіраўніцтве Ірана цяпер узнікла сур’ёзная праблема з унутранай камунікацыяй: высокапастаўленыя чыноўнікі і сілавікі амаль перасталі кантактаваць паміж сабой.

Вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі, якога пасля абрання на пасаду ні разу не паказалі. Фота: Getty Images

Галоўная прычына такой сітуацыі — страх перад праслухоўваннем і ракетнымі ўдарамі, якія могуць пасля гэтага адбывацца.

Паводле інфармацыі заходніх разведслужбаў, шэраг іранскіх лідараў былі ліквідаваныя менавіта пасля перахопу іх перамоў або падчас сустрэч у адным месцы. Таму цяпер чыноўнікі пазбягаюць як тэлефонных размоў, так і асабістых сустрэч.

Гэта прывяло да раздробленасці ўлады і парушэння каардынацыі. Хоць дзяржаўныя і вайсковыя структуры працягваюць працаваць, ім цяжка выпрацоўваць агульную стратэгію і прымаць узгодненыя рашэнні, у тым ліку адносна вайны і магчымых перамоў.

Сітуацыя ўскладнілася ў выніку гібелі вярхоўнага лідара Алі Хаменеі. Ягоны сын і пераемнік Маджтаба Хаменеі не з’яўляецца публічна і незразумела, наколькі ён кантралюе ўладу. Частка аналітыкаў мяркуе, што рэальныя рашэнні ў Іране цяпер могуць прымаць прадстаўнікі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

На гэтым фоне Дональд Трамп заявіў, што ў Іране нібыта адбылася фактычная змена ўлады, а ЗША вядуць перамовы ўжо з «іншай групай людзей». Аднак незразумела, хто менавіта прадстаўляе іранскі бок і ці здольныя гэтыя людзі ўзгадняць пазіцыю ўнутры краіны.

У выніку Ірану становіцца ўсё цяжэй весці перамовы і каардынаваць свае дзеянні. Адсутнасць сувязі паміж кіраўнікамі можа яшчэ больш ускладніць як ваенныя рашэнні, так і магчымыя спробы дамовіцца пра спыненне канфлікту.

Каментары4

  • Бгг
    31.03.2026
    у нюёрк таймс няма алдоў, ну да, ну да. Товарищ Аятолла-лейтенант, вам пакет! Представляю в нынешних условиях того аятоллу, который реально додумается взять пакет из рук посыльного :)))
  • Гбб
    31.03.2026
    Бгг, у аятоллы нету товарищей, товарищи только на болотах в совковых головах
  • Жвір
    31.03.2026
    Усё правільна, няхай трымцяць, крэкчуць ды вохкаюць. Пакуль не разблякуюць Хармуз будуць жыць у перманентным страху.

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць