Грамадства5050

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі

Зала падтрымала тых, хто адстойваў неабходнасць беларускай мовы.

Ток-шоу пра беларускую мову. Скрыншот відэа СТБ

«Беларуская мова: ці патрэбная яна тым, хто размаўляе па-руску» — пад такой назвай выйшла ток-шоу на СТБ «Да!Но…» Вядучым выпуску быў прапагандыст Рыгор Азаронак.

У ток-шоу спрачаліся дзве каманды. Адна даводзіла, што беларуская мова — гэта сімвал нацыі, і трэба спрыяць, каб яе было болей. Другая не выступала супраць беларускай мовы, але не разумела, якая з гэтага практычная карысць, і адстойвала, што беларуская мова не павінна быць паўсюль абавязковай ці ўводзіцца прымусам.

Адвакат Руслан Пятрочанка, выпускнік Акадэміі МУС (ён быў у другой камандзе), выказаў такую прапанову: 

«Я лічу, што беларускую мову трэба падтрымліваць, не ставячы нейкія гадзіны на вучобе ў школе ці ўніверсітэтах, а, магчыма, факультатывамі, без адзнак, іншымі сродкамі».

Руслан Пятрочанка. Скрыншот відэа СТБ

Сам Руслан вучыўся ў беларускамоўнай школе. «Я паступіў у акадэмію пасля школы — гэта быў кашмар, таму што тэрміны ў фізіцы, матэматыцы я ведаў на беларускай мове. Там прыйшлося ўсё перавучваць, гэта было складана».

З залы падчас перадачы прагучала пытанне: чаму выкладчыкі беларускай мовы за межамі адукацыйнага працэсу найчасцей размаўляюць па-руску.

«У нас у школе настаўнікі беларускай мовы размаўляюць на беларускай мове на ўроках і паміж сабой, таму што астатнія дрэнна валодаюць беларускай мовай — настаўнікі фізікі, матэматыкі. І мы як дзяржаўныя асобы падпарадкоўваемся такому правілу, што калі з намі размаўляюць на рускай мове, то і мы пераходзім на рускую мову»,

— адказала настаўніца беларускай мовы і дырэктарка школы №157 Мінска Святлана Скроцкая (яна была ў камандзе «за»).

Святлана Скроцкая. Скрыншот відэа СТБ

Сярод гледачоў у зале быў Станіслаў Бажычка, намеснік начальніка вузла па ідэалагічнай рабоце 62‑га цэнтральнага вузла сувязі Міністэрства абароны. Ён адзначыў, што

шмат людзей выказваюць жаданне прымаць прысягу на беларускай мове — ад 30 да 50%.

Станіслаў Бажычка. Скрыншот відэа СТБ

У канцы ток-шоу прысутным прапанавалі прагаласаваць, з аргументацыяй якой каманды яны згодныя. 69% падтрымалі каманду, якая адстойвала неабходнасць беларускай мовы.

Азаронак у заключным слове сказаў:

«Самае галоўнае, каб наша моладзь, нашы дзеці ведалі родную беларускую мову і родную рускую мову».

Каментары50

  • Вынік двухмоў'я
    23.04.2026
    Азаронак у заключным слове сказаў: «Самае галоўнае, каб наша моладзь, нашы дзеці ведалі родную беларускую мову і родную рускую мову».

    Зноў лукашэнкаўцы і бабарыканцы загаварылі адной мовай, расейскай, бо гэта ж пераклад.
  • Вайшнорац
    23.04.2026
    Ці беларусам патрэбная беларуская мова чутна сярод беларусаў, без розніцы ў Беларусі ці за мяжой. Суцэльная расейшчына.
  • Абое рускае рабое
    23.04.2026
    Беларуский язык – это наше наследие, наша связь с предками, с нашими корнями, с нашей культурой, источник нашего национального вдохновения и идентичности. Вы обязаны его сохранять и нести через столетия в будущее.
    Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений.

    Цытата са старонкі бабарыканскай партыі Вместе. Азаронак мог б падпісацца.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць