Вайна11

Украінскія дроны трапілі ў яшчэ адно расійскае нафтасховішча

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў галіне, 23 красавіка ўзгаранне адбылося на нафтаперапампавальнай станцыі «Горкі» ў Ніжагародскай вобласці, якая ўваходзіць у сістэму «Транснафты». Там гарэлі як мінімум два з чатырох рэзервуараў для нафты вялікага аб’ёму.

Станцыя размешчаная недалёка ад Ніжняга Ноўгарада і выкарыстоўваецца для транспартавання нафты на экспарт у бок Балтыйскага мора, а таксама для паставак на буйныя расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Мясцовы губернатар Глеб Нікіцін паведаміў пра атаку некалькіх дронаў і пра пашкоджанне аб’екта на тэрыторыі прадпрыемства ў выніку падзення абломкаў і наступнага пажару.

Раней таксама паведамлялася пра пажар на нафтавым тэрмінале ў Туапсэ, які доўжыўся некалькі дзён і суправаджаўся моцным задымленнем і экалагічнымі наступствамі, уключаючы забруджванне мора на значнай плошчы.

Каментары1

  • Бавоўна
    23.04.2026
    Трэба болей і часцей біць па расеі.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі16

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі16

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць