Грамадства55

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!

Летась у Смаргонскім раёне п'яны кіроўца знішчыў прыдарожную капліцу ХІХ стагоддзя, якая мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мужчыну пазбавілі правоў і далі буйны штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху. А вось штраф за знішчэнне помніка архітэктуры аказаўся проста смешным.

Фота: shliah.by

Здарэнне адбылося яшчэ ў кастрычніку 2025 года ў вёсцы Расла. Як паведамляла тады ДАІ, кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем. Пазней у сацыяльных сетках з'явіліся неафіцыйныя падрабязнасці ад мясцовых жыхароў. Паводле іх слоў, 25‑гадовы моцна п'яны мужчына спяшаўся ў школу, каб забраць дзіця.

На дарозе пад колы раптоўна выбеглі гусі, і, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, кіроўца накіраваў машыну проста ў цагляную капліцу ХІХ стагоддзя, якую ў 2019 годзе ўключылі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Удар быў такой сілы, што і аўтамабіль, і гістарычная пабудова былі фактычна знішчаныя. Сам кіроўца, на дзіва, сур'ёзна не пацярпеў.

Як паведамілі ў пракуратуры Гродзенскай вобласці, кіроўцу прыцягнулі да адказнасці двойчы, па двух асобных працэсах.

Першы — за парушэнне правілаў дарожнага руху і кіраванне ў нецвярозым стане. Тут пакаранне аказалася суровым: штраф у памеры 8400 рублёў і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.

Фота капліцы да аварыі

Але далей пачынаецца самае цікавае. Паколькі знішчаны аб'ект меў статус помніка архітэктуры, пракуратура Смаргонскага раёна ініцыявала асобны адміністрацыйны працэс па артыкуле 20.3 КаАП (Знішчэнне, пашкоджанне або страта гісторыка-культурных каштоўнасцяў ці культурных каштоўнасцяў, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці).

І па выніках яго разгляду раённая адміністрацыйная камісія наклала на мужчыну яшчэ адзін штраф. У памеры 270 рублёў.

Цікава, што калі ў тым жа Смаргонскім раёне ў 2021 годзе адбыўся аналагічны выпадак і п'яны кіроўца толькі пашкодзіў капліцу ХІХ стагоддзя, паводле заключэння «Белрэстаўрацыі», памер шкоды склаў звыш 10 тысяч рублёў.

Каментары5

  • арт
    23.04.2026
    Кек, але чаму за пашкоджанне помніка настолькі меншы штраф, чым за паружэне ПДР??? Гэта як запрашэнне.
  • Перша
    23.04.2026
    Да за такое премировать надо. Постройте на месте этого ужаса Доброном или Копеечку.
  • смешно
    23.04.2026
    Судя по фото какие "ценности", такие и штрафы .

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць