Грамадства4646

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску

«Заўтра беларусы паедуць па могілкам, каб згадаць і ўшанаваць сваіх памерлых блізкіх», — нагадаў ён пра Радаўніцу.

Беларускія надпісы на могілках. Фота з сацыяльных сетак

Радаўніца, дзень памяці продкаў, сёлета прыпадае на 21 красавіка. У большасці раёнаў Беларусі яе адзначаюць на дзявяты дзень пасля Вялікадня. У некаторых — на Правадную нядзелю або Наўскі чацвер. Аднак гэта спрадвечная беларуская традыцыя — адведваць могілкі, успамінаць родных адзін раз вясною, а адзін раз увосень — на Дзяды.

Герой-палітвязень Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале напярэдадні Радаўніцы заклікаў беларусаў трымацца свайго. І адмаўляцца ад звычаяў, накінутых акупантамі, у тым ліку ігнараваць падкантрольную Маскве РПЦ.

«Чаму помнікі блізкіх амаль усіх беларусаў маюць надпісы толькі на чужой мове? Што, у Бога ўжо больш няма такога народа? Ці гэта нашы мёртвыя баяцца падазрэння ў нядобранадзейнасці, калі іх імёны будуць напісаны на помніках на «подозрительном националистическом языке»? Але ж мёртвым ужо не выпадае баяцца. Ці гэта мы самі баімся? Чаго? — піша Статкевіч.

— Мы нават не звяртаемся на нашай мове да Бога ў сваіх малітвах. Што, гэта таксама страшна? Не верце, калі вам кажуць, што малітвы і службы ў храме — на «стараславянскай» мове. Насамрэч яны — на маскоўскай мове сярэдзіны ХVII стагоддзя. Менавіта на гэтай мове размаўлялі маскоўскія войскі, якія прыйшлі тады на нашу зямлю і знішчылі больш за палову нашага народа. Калі мы будзем і надалей так паслядоўна і ўпарта рознымі спосабамі даводзіць Богу, што нас няма, то нас і сапраўды не стане», — засцерагае экс-кандыдат у прэзідэнты, які вытрымаў два працяглыя зняволенні ў лукашэнкаўскіх турмах.

Мікалай Статкевіч праз месяц пасля вызвалення. Фота з сацсетак

Нагадаем, што асуджанага на 14 гадоў Мікалая Статкевіча вызвалілі 11 верасня ў складзе групы з 52 чалавек і вывозілі ў Літву, але ён пакінуў аўтобус, некалькі гадзін прасядзеў на мяжы, пасля чаго быў зноў затрыманы і вернуты ў калонію. У лютым ён перанёс інсульт, правёў некалькі тыдняў у бальніцы і быў вызвалены 19 лютага.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары46

  • Сівы
    20.04.2026
    Не разумею, як цяпер можна хадзіць у рпц і ўдзельнічаць у прычашчэнні, дзе абвяшчаецца еднасць за адной Чашай. Не хачу еднасці з тымі, хто ўзнагароджвае і бласлаўляе забойцаў, а таксама з тымі, хто ім спачувае.
  • Аналитик
    20.04.2026
    Политика - это одно, религия - это другое. Верующие всегда относились с недоверием к политикам, которые навязывают им веру и религию. Это не тот вопрос, в котором он компетентен, в православных храмах службы на церковнославянском. Точно так же как католические службы были на латинском. Это вопрос канонов и догмы, а не политический вопрос.
  • Ганка
    20.04.2026
    Які невук… РПЦ выкарыстоўвае царкоўна-старабалгарскую мову, якую таксама выкарыстоўваюць усе праваслаўныя славяне, у тым ліку палякі (лемкі), балгары, сербы і г. д. Пры чым тутака Масква, га? У любой славянскай краіне праваслаўны чалавек прыйдзе ў царкву і можа пабыць на набажэнстве на сваёй роднай царкоўнай мове. Гэтая мова яднае славянаў. А Статкевіч разьядноўвае. Пане Статкевічу, вучыце матчасьць: гэтая мова называецца не ‘стараславянскай’, а ‘царкоўнаславянскай’, і прыдумалі яе не ў Масковіі.

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»11

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера21

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»11

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць