Грамадства11

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?

За апошнія тыдні на сайце «Вясны» рэзка зменшылася колькасць палітвязняў — з 922 да 839 чалавек, пры гэтым пра масавыя вызваленні не чуваць. Праваабаронца «Вясны» патлумачыла «Нашай Ніве», што здарылася.

Фота: «Вясна»

Па стане на пачатак красавіка агульная колькасць палітвязняў складала 922 чалавекі.

20 красавіка да спісу дадалі яшчэ 9 чалавек, але колькасць цяпер істотна меншая, чым два тыдні таму — у ім 839 чалавек. Куды дзеліся амаль 100 палітвязняў?

Праваабаронца «Вясны» патлумачыла «Нашай Ніве», што ў цэнтры вырашылі правесці праверку спіса:

«Мы сабралі звесткі ў тым ліку ад былых вязняў пра тых, хто ўжо вызваліўся. І адпаведна, змянілі такім людзям статус на «былы палітвязень». Таксама правяралі, хто дакладна мусіў быць вызвалены пасля сканчэння тэрміну, і таксама прыбіралі гэтых людзей са спісу палітвязняў».

Пры гэтым неўзабаве «Вясна» плануе даць статус палітвязняў новым беларусам, пра пераслед якіх стала зараз вядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Алесь.
    24.04.2026
    Ну як могуць, то так і працуюць. Тысячы палітвязняў, але Вясна вырашыла паменшыць нават заніжаныя лічьы.
    Мусяць лічаць, што рэжым гэтае іхняе дасягненне адобрыць.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць