Здарэнні1212

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»

Протаіерэй Уладзімір Бадзюлькін вырашыў не спускацца ў падземны пераход, які знаходзіўся літаральна за некалькі метраў ад месца трагедыі.

Уладзімір Бадзюлькін. Фота: molod-eparchy.by

Адбылося ўсё ўвечары 21 красавіка на 23‑м кіламетры дарогі Р-1 «Мінск — Дзяржынск». 75‑гадовы святар не стаў спускацца ў падземны пешаходны пераход, які быў побач, а паспрабаваў перасекчы трасу Р-1 з боку Фаніпаля (у раёне аўтобуснага прыпынку) у бок вёскі Чэчына. У гэтым месцы за кошт паласы разгону траса становіцца ажно васьміпалоснай.

Месца здарэння. Злева відаць кут агароджы падземнага пераходу. Фота: dzr.by

Уладзіміра збіла 25‑гадовая мінчанка, якая на «Фольксваген Гольф 6» ехала ў бок сталіцы.

Дзяржынскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Максімальна магчымае пакаранне для кіроўцы — 5 гадоў хіміі. Але гэта ў выпадку, калі дзяўчыну прызнаюць вінаватай).

Уладзімір Бадзюлькін нарадзіўся ў Светлагорску. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Быў жанаты, у яго дзве дачкі.

У 1990 годзе стаў спачатку дыяканам.

З 1990 па 1992 год служыў у кліры прыхода храма міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска, у 1992‑1994 гадах быў настаяцелем прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў сяле Сяргеевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1994 годзе Уладзіміра накіравалі на служэнне ў Фаніпаль. Там ён заснаваў і пабудаваў храм Ушэсця Гасподняга.

У 2006 годзе Бадзюлькін быў узведзены ў сан протаіерэя. З 2014 года стаў клірыкам новастворанай Маладзечанскай епархіі.

Сёлета ў студзені Уладзімір па стане здароўя фактычна пайшоў на пенсію — стаў заштатным клірыкам Маладзечанскай епархіі.

Развіталіся з ім 23 красавіка — у тым самым храме ў Фаніпалі, які Уладзімір заснаваў.

Храм Ушэсця Гасподняга пабудаваны ў 2000 годзе. Яго настаяцелем два з паловай дзесяцігоддзі быў Уладзімір Бадзюлькін

Каментары12

  • Огонёк
    23.04.2026
    На Бога надейся, а пдд соблюдай!
  • Filipp
    23.04.2026
    "Дзяржынскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека."©
    Як гэта дзіўна: парушаў ён, а будуць судзіць яе (
  • Стесняюсь спросить
    23.04.2026
    А куда он так сильно в свои 75 опазжывал, чтоб через 8 полос бегать?!

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй18

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА10

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй18

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць