Вечарам 20 красавіка двое школьнікаў на матацыкле «Мінск» на поўнай хуткасці рэзнуліся ў легкавік. Цяпер за жыццё падлеткаў змагаюцца дактары.

Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, каля 21:40 15‑гадовы мясцовы хлопец вырашыў пракаціць свайго 14‑гадовага прыяцеля па вуліцы Леніна. Пасведчання на кіраванне матацыклам у юнака, натуральна, не было.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні з вуліцай Савецкай. Юны кіроўца пайшоў на абгон, але не даў рады манеўру і пратараніў сустрэчны Opel, за рулём якога знаходзіўся 24‑гадовы хлопец.
Абодва падлеткі атрымалі шматлікія цяжкія траўмы. З месца аварыі іх тэрмінова даставілі ў рэанімацыю.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
[Зрэдагавана]