Аўто1414

Трэнд у Новай Баравой: бірузовыя аўто пад колер фасадаў выклікалі ажыятаж у сацсетках

У жылым комплексе «Новая Баравая» пад Мінскам карыстальнікі сацыяльных сетак заўважылі незвычайную і забаўную тэндэнцыю: на паркоўках усё часцей з’яўляюцца аўтамабілі, колер якіх амаль цалкам супадае з адценнем фасадаў некаторых дамоў.

На апублікаваных здымках відаць як мінімум пяць аўтамабіляў яркага і даволі рэдкага бірузовага колеру (колеру «Тыфані»), якія ідэальна ўпісваюцца ў асяроддзе, піша «Прысталічча».

Гэта выклікала актыўную дыскусію ў сеціве: ці жыхары наўмысна выбіраюць машыны, якія паўтараюць палітру сцен, ці гэта проста супадзенні. 

«Перафарбаваць дом у колер тачкі — гэта моцна», — жартуюць каментатары. 

Для некаторых жыхароў гэтае супадзенне стала прыемным бонусам. «Мяне заўсёды радуюць гэтыя машыны. Яны так упісваюцца ў гэты раён, ідэальна па колеры. Кожны раз хаджу — воку прыемна», — апісала свае ўражанні адна з жыхарак.

Як адзначае выданне, узнікае адчуванне прадуманай эстэтыкі, дзе кожная дэталь, нават звычайны аўтамабіль, становіцца часткай гарманічнай карціны. Гэта ператварае звычайны двор у свайго роду арт-прастору, міма якога складана прайсці, не дастаўшы тэлефон для фота.

Каментары14

  • Жэужыг
    04.12.2025
    Глядя на первое фото понимаешь, что санкции работают
  • Барадзед
    04.12.2025
    Служба бирюзовых такси премиум класса.
  • Бендер «Сгибатель» Родригес
    04.12.2025
    каментар пэўна Максим Дизайнер пісаў

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі15

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі15

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць