Здарэнні

У Добрушы вандала знайшлі па недакурку, кінутым на магіле

Жанчына прыйшла на магілу сваякоў і пабачыла, што нехта пашкодзіў помнік і крыж, устаноўленыя на месцы пахавання.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Сведкаў, якія б указалі на зламысніка, не знайшлося.

Адказ далі спецыялісты Гомельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. На месцы здарэння яны выявілі два сляды абутку і кінуты недакурак. Па выніках правядзення біёлага-генетычнай экспертызы на акурку ўдалося атрымаць генетычны матэрыял меркаванага зламысніка.

Мужчыну затрымалі. Ён прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Са слоў хулігана, на пачатку восені ён прыйшоў на магілу бацькоў. Затым зайшоў на месца спачыну знаёмых сям’і. Успомніўшы даўнія крыўды, выліў злосць на надмагіллях. У той момант мужчына быў п'яны.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 347 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (здзек з трупа або магілы).

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць