Надвор'е33

Моцны вецер валіў дрэвы пад Мінскам ФОТЫ

У Сеніцы пад Мінскам шквалістыя парывы ветру павалілі дрэвы. Стыхія таксама закранула мясцовасць каля мінскага мікрараёна Брылевічы і тэрыторыю каля філіяла БДУ. Сведкі нават зафіксавалі гэта на фотаздымках.

Фота: t.me/meteovibe

Паводле паведамленняў метэаролагам, днём у панядзелак у раёне на поўдзень ад сталіцы прайшлі магутныя канвектыўныя ячэйкі (вобласці ўзыходзячых паветраных патокаў). Яны суправаджаліся моцным ветрам да 15—20 м/с і нават градам. Менавіта гэта і прывяло да падзення дрэў.

Фота: t.me/meteovibe
Фота: t.me/meteovibe

Сіноптыкі папярэджваюць, што моцны вецер захаваецца і ў аўторак. У сувязі з гэтым ратавальнікі просяць людзей прыбраць з балконаў і двароў усе рэчы, якія можа знесці вецер, а аўтамабілі лепш ставіць у гаражы або далей ад дрэў.

Фота: t.me/meteovibe
Фота: t.me/meteovibe

Каментары3

  • валяць валёнкі
    06.04.2026
    > вецер валяў дрэвы --- ДРЭВЫ ШАРСЦЯНЫЯ?!

    валяць(BY) = валять(RU) <----------- Фёдор! Этот перевод достоин высочайшего знания матчынай мовы! ЦАЛКАМ!

    валять(RU) =
    1) качаць
    2) (шерсть) валіць
    3) (плохо делать) ляпаць, валіць
    валять дурака — строіць дурня, рабіць глупства
    валяйте! — шпарце!, валіце!


    валить I валіць звальваць
    валить деревья — валіць (звальваць) дрэвы
    валить вину на кого-либо — звальваць (валіць) віну на каго-небудзь
    сибирская язва валила скот — сібірская язва валіла жывёлу
    ветер валил с ног — вецер валіў з ног
    валить всё в одну кучу — валіць усё ў адну кучу
    валить с больной головы на здоровую — валіць з хворай галавы на здаровую
    валить через пень колоду — валіць цераз пень калоду

    II валіць
    снег валит хлопьями — снег валіць камякамі
    народ так и валит — народ так і валіць
  • торба
    06.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    06.04.2026
    На Пцічы таксама вецер дурэў.

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік2

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць