Грамадства

Гомельскі завод «Сантэкс» выкарыстоўваецца як пасярэднік пры пастаўцы ў Расію баявых дронаў

Гомельскі завод эмаляванага посуду «Сантэкс», які на першы погляд займаецца выпускам мірных рондаляў і сметніц, аказаўся пасярэднікам у пастаўках баявых дронаў у Расійскую Федэрацыю. Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра ў сваім новым расследаванні высветлілі, што праз завод пастаўляліся кітайскія беспілотнікі DJI, якія пасля траплялі ў расійскія вайсковыя структуры, у тым ліку ў вытворчасць дронаў-камікадзэ ВТ-40 («Судаплатаў») для расійскай арміі.

Завод «Сантэкс». Фота: santex.by

Па дакументах, якія ўдалося здабыць журналістам, толькі ў 2022—2023 гадах «Сантэкс» прадаў у Расію 309 дронаў на суму каля $2 млн. Кампанія супрацоўнічала з дзвюма расійскімі фірмамі — ТАА «Сантрос» і ТАА «Рустакт». Апошняя з’яўляецца вядучым вытворцам баявых FPV-дронаў для расійскіх сілавых структур і кіруецца выхадцам з Беларусі Паўлам Нікіціным, які валодае большасцю акцый кампаніі.

«Рустакт» вядомы як вытворца асноўных баявых дронаў для элітнага цэнтра «Рубікон», які бярэ ўдзел у расійскіх наступальных аперацыях ва Украіне. Па даных выдання, толькі закупкі электрарухавікоў і кампанентаў для FPV-дронаў у кітайскіх пастаўшчыкоў за 2023—2025 гады склалі больш за $323 мільёнаў, што дазваляе сабраць сотні тысяч коптараў.

Агульная сума паставак расійскім сілавым структурам за 2023—2024 гады, уключаючы абсталяванне з «Сантэкс», перавысіла $1,1 мільярда. Да спісу плацельшчыкаў уваходзяць вайсковая часць 45807, 18‑ы Цэнтральны навукова-даследчы інстытут Мінабароны Расіі, дабрачынны фонд «Народны фронт. Усё для перамогі» і навукова-вытворчае аб'яднанне «Абухаўскі завод».

БРЦ таксама высветліў, што Павел Нікіцін нарадзіўся ў Мінску, але пераехаў у Расію ў 2000‑х гадах, застаўшыся ўладальнікам некалькіх беларускіх фірм, у тым ліку гомельскага завода «Сантэкс». Ягоны брат Ягор, які на момант расследавання яшчэ меў беларускае грамадзянства, таксама быў саўладальнікам заводу. Абодва адмовіліся каментаваць сваю дзейнасць журналістам.

Расследаванне паказвае, што беларускія кампаніі з першага дня вайны ва Украіне выступаюць каналамі абыходу санкцый на пастаўкі ў Расію. Усяго 14 беларускіх фірмаў у 2022—2025 гадах прадалі расійскім сілавым структурам больш за 20 тысяч дронаў агульным коштам $34 мільёнаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць