У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта
У вядомай сетцы мінскіх гіпермаркетаў «Гіпа» пакупнікі заўважылі цэннікі з пазначэннем валюты разліку як расійскія рублі. Навіна выклікала вялікі ажыятаж у сацсетках. Цяпер у самім «Гіпа» патлумачылі, што стала гэтаму прычына, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

У гандлёвай сетцы пацвердзілі факт інцыдэнту і расказалі пра вынікі праверкі:
«Адбыўся збой старой версіі вагаў Mertech у гандлёвай зале, пасля выяўлення якога было абноўлена праграмнае забеспячэнне, — расказалі спецыялісты. — Гэта стала прычынай змены этыкеткі на вагах да заводскай версіі, дзе пазначаныя актуальныя рознічныя цэны для нашай крамы, аднак у валюце (расійскі рубель). Пасля выяўлення неадпаведнасці праблему выправілі, распрацаваўшы і прагрузіўшы шаблон цэнніка з беларускай валютай».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары