Грамадства1414

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях

У вядомай сетцы мінскіх гіпермаркетаў «Гіпа» пакупнікі заўважылі цэннікі з пазначэннем валюты разліку як расійскія рублі. Пра гэта стала вядома дзякуючы беларускаму коміку Яўгену Буракевічу, які апублікаваў відэа з крамы ў сваім тыктоку, заўважыла BGMedia.

Скрыншот з відэа

«Купіў толькі што памела ў «Гіпа», узважваў яго і крыху заблытаўся, у якіх гэта рублях мне выдала цэннік… Хто ведае, можа былі якія навіны?», — жартуе Буракевіч у роліку, паказваючы на квіток, дзе валюта пазначана як RUB.

@eburakevich_ Я запутался #минск #беларусь ♬ оригинальный звук - Женя Буракевич

Беларусы па-рознаму адрэагавалі на навіну. Некаторыя абурыліся: як такое ўвогуле магло адбыцца, калі блытаецца знак нацыянальнай валюты? Іншыя паставіліся да інцыдэнту з гумарам:

«Гэта пранк для расейцаў ад «Гіпа».
 «Ужо і касы сюды перацягваюць з Расіі, поскудзі».
«Гэта ньюані».

У сетцы «Гіпа» сітуацыю пакуль публічна не каментавалі.

Каментары14

  • Ціктокерам-хатаскрайнікам
    29.11.2025
    Людзі, а расейскіх войскаў вы не заўважылі па ўсёй краіне? Расплюшчыце вочы нарэшце!
  • Ганьба канешне
    29.11.2025
    Прывыкайце, рабства гэта вось так
  • Аналитик
    29.11.2025
    Многие беларусы готовы платить за килограмм беларуской картошки три российских рублей.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць