Грамадства1010

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы

Знікненне Анатоля Котава дагэтуль застаецца таямніцай. Адклікалі агента ці падманам выкралі? Пра падобныя аперацыі беларускіх спецслужбаў за мяжой пакуль не вядома, але расійскія ўжо ідуць на такія крокі. Вось некалькі прыкладаў.

Фота: Getty Images

Расследавальнік Хрыста Грозеў

Журналіст і расследавальнік Bellingcat Хрыста Грозеў расказваў, што пасля ягонага расследавання пра атручэнне Навальнага расійскія спецслужбы непасрэдна ад Пуціна атрымалі загад «дастаць» яго і абмяркоўвалі, як яго выкрасці, а калі гэта не ўдасца, то фізічна ліквідаваць. 

Для выканання ФСБ падключыла топ-менеджара Wirecard — і адначасова свайго агента — аўстрыйца Яна Марсалека, які ў сваю чаргу замовіў аперацыю сваім знаёмым: балгарыну Арліну Русеву і былому афіцэру аўстрыйскай спецслужбы Марціну Вайсу, які перадаручыў гэтую справу свайму падначаленаму Эгіста Оту.

Хрыста Грозеў. Скрын відэа: tvrain / YouTube

З 2021 года дзве каманды вялі за Грозевым сачэнне ў Балгарыі, Аўстрыі, Іспаніі, Чарнагорыі. Абмяркоўваліся планы падсыпаць журналісту наркотыкі і вывезці ў Расію. У ліпені 2021 яны палявалі на лодку, дзе заўважылі Грозева, у верасні спрабавалі ўвайсці ў нумар гатэля, але трапілі ў чужы, у чэрвені 2022 скралі запасны тэлефон, а ў Вене праніклі ў яго кватэру і забралі стары ноўтбук.

Як згадваў сам Грозеў, шпіёны ляцелі з ім у адным самалёце і спрабавалі з дапамогай «шпіёнскіх акуляраў» разгледзець, што ён піша. Пры гэтым ён не заўважаў за сабою ніякага сачэння, у адрозненнне ад сваёй дачкі

Дзеянні наймітаў былі непрафесійнымі, і аперацыя скончылася няўдачай.

Журналіст Раман Дабрахотаў

Пасля публікацыі расследавання пра атручэнне Навальнага паляваць сталі таксама на галоўнага рэдактара The Insider Рамана Дабрахотава.

6 сакавіка 2021 года ў аэрапорце «Шарамеццева» пад выглядам апытання пра COVID адцягвалі ўвагу мужчыны, пакуль іншыя супрацоўнікі спрабавалі атрымаць доступ да яго гаджэтаў.

Hristo Grozev and Roman Dobrokhotov Хрыста Грозеў і Раман Дабрахотаў Христо Грозев и Роман Доброхотов
Хрыста Грозеў і Раман Дабрахотаў. Фота: The Insider

У жніўні 2021 года ў маскоўскай кватэры Дабрахотава адбыўся ператрус: канфіскавалі тэхніку і замежныя пашпарты. Каб пазбегнуць арышту, ён перайшоў расійска-ўкраінскую мяжу праз лес. У Кіеве атрымаў інфармацыю, што мясцовая крымінальная група атрымала заказ з Масквы на яго выкраданне за 50 тысяч даляраў.

У жніўні 2022 года Ян Марсалек прапанаваў план выкрасці Дабрахотава ў Вялікабрытаніі і даставіць яго ў Расію праз міжнародныя воды. Як альтэрнатыва — інсцэніраваць «няшчасны выпадак у душы». Але ФСБ адмовілася з-за высокіх рызык.

У студзені 2023 года групу Русева, якая палявала на Дабрахотава і Грозева, затрымалі ў Брытаніі. 

У сакавіку 2023 года суд у Лондане прызнаў усіх фігурантаў вінаватымі ў шпіянажы на карысць Расіі.

Былы следчы Кірыл Качур

Падчас следства высветлілася, што аб’ектамі цікавасці гэтай сеткі былі не толькі журналісты Хрыста Грозеў і Раман Дабрахотаў. У матэрыялах з’явілася імя яшчэ аднаго крытыка ўладаў — былога супрацоўніка Следчага камітэта Расіі Кірыла Качура, які стаў блогерам і адкрытым апанентам Крамля. У 2022 годзе мужчына быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Кірыл Качур. Скрын відэа: Kirill_Kachur / YouTube

Следства высветліла, што за ім вялі сачэнне ў Чарнагорыі: агенты арандавалі вілу побач з яго жыллём і, гуляючы ў бадмінтон, сачылі за мужчынам. Па матэрыялах следства, яны таксама выкарыстоўвалі дроны і спецыяльнае абсталяванне. Абмяркоўваліся сцэнары выкрадання Качура і дастаўкі ў Маскву.

Паводле пракурора, у перыяд з сярэдзіны 2020-га да пачатку 2023 года групоўка атрымала доступ да 221 мабільнага тэлефона, 258 жорсткіх дыскаў, 33 аўдыямагнітафонаў, 55 відэамагнітафонаў і амаль 500 SIM-карт.

Фальшывыя пасведчанні злачынцаў. Фота: The Insider

На ўзбраенні ў іх было 11 дронаў, 16 радыёстанцый і 75 пашпартоў і іншых дакументаў на 55 розных імёнаў. Акрамя таго, яны мелі цэлую калекцыю звычайных прадметаў, пераробленых пад схованкі для тэхнікі назірання: штучны камень, ручку, бутэлькі з-пад газіроўкі, гадзіннікі і нават два «шпіёнскія гальштукі». 

Бізнэсмен Яўген Чычваркін

Яшчэ адзін нядаўні эпізод звязаны з былым уладальнікам сеткі крам «Евросеть», расійскім бізнэсменам Яўгенам Чычваркіным, які з 2008 года жыве ў Лондане, адкрыта крытыкуе Крэмль і падтрымлівае Украіну.

Яшчэ ў 2009 годзе Расія афіцыйна запатрабавала яго выдачы па крымінальнай справе. Чычваркін быў нават затрыманы па запыце Масквы, але праз некалькі дзён адпушчаны пад заклад. Суд у Лондане разглядаў матэрыялы і ўрэшце адмовіўся выдаваць яго, бо справа была прызнаная палітычна матываванай.

Яўген Чычваркін. Фота: tot_samy_chichvarkin / instagram

Расійскія спецслужбы пра Чычваркіна не забылі.

10 красавіка 2024 года брытанская паліцыя арыштавала 20-гадовага жыхара Лондана Дылана Эрла.

Падчас расследавання высветлілася, што Эрл перапісваўся ў Telegram з ананімным кантактам пад нікам Minsk KGB, а пазней атрымліваў інструкцыі ад куратара з акаўнта Privet Bot.

Яму загадалі правесці разведку двух рэстаранаў — Hide і Hedonism Wines на захадзе Лондана, якія належаць Чычваркіну. Паводле задання, установы трэба было спаліць, а самога бізнэсмена — выкрасці і вывезці ў Расію, «каб ён апынуўся ў турме».

А што ў Беларусі?

Пра падобныя аперацыі з выкраданнем за мяжой беларускімі спецслужбамі пакуль не вядома.

Але можна згадаць іншыя небяспечныя прэцэдэнты. Напрыклад, пасадку ў маі 2021 года самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце. Тады рэйс прымусова пасадзілі ў Мінску, а Пратасевіча і Сапегу затрымалі.

Ці затрыманне ў лістападзе 2024 года ў В'етнаме былога каліноўца Васіля Верамейчыка. Але тут размова ідзе пра ўзаемадзеянне спецслужбаў дзвюх краін (ці прынамсі дазвол на аперацыю), а не таемнае выкраданне.

Каментары10

  • КГБ, Республика Беларусь
    02.09.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • За мяжою - як у танке
    02.09.2025
    Галоўнае для ахфіцэра - не аба***цца
  • Бубен
    02.09.2025
    Котов, Мельникова и несколько других просто выехали в союзные Лукашенко страны вроде Вьетнама или Турции. Их там местные менты взяли по запросу лукашенковских архаровцев и вывезли в Минск. Операция по похищению на территории ЕС или тем паче Великобритании нашей колхозне не под силу.

Цяпер чытаюць

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтам для засялення ў інтэрнаты дастаткова медыцынскай даведкі па месцы жыхарства, а не вучобы

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія16

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі4

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію13

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць