Грамадства

У адным з беларускіх універсітэтаў запусцілі лабараторыю лічбавых двайнікоў

У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай адкрылі першую ў краіне айчынную адукацыйную лабараторыю лічбавых двайнікоў, распавялі ў прэс‑службе Міністэрства адукацыі.

У прэс‑службе падкрэслілі, што праект «Лічбавы двайнік» — першая ў краіне вучэбная прастора, цалкам пабудаваная на айчынных лічбавых тэхналогіях. Яны аналагічныя тым, што прымяняюцца на рэальных аб'ектах газавай галіны.

Ідэя стварыць лабараторыю з’явілася ў красавіку гэтага года на рабочай сустрэчы ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога з удзелам кіраўнікоў профільных міністэрстваў, рэктараў вядучых ВНУ краіны і прадстаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў у сферы энергетыкі.

Стварэнне такіх лічбавых двайнікоў было прадугледжана і канцэпцыяй інжынернай адукацыі да 2035 года, якую зацвердзілі ў маі ў Беларусі.

Новая лабараторыя ўяўляе сабой шматфункцыянальны лічбавы комплекс, які ўключае пяць ключавых зон:

  • Лічбавы двайнік газаразмеркавальнай сістэмы Беларусі. Гэта дакладная віртуальная мадэль інфраструктуры, што дазваляе фарміраваць працэсы ў рэальным часе;
  • Мабільны лічбавы памочнік. Гэта інтэлектуальная сістэма падтрымкі вучэбнага працэсу;
  • Інтэрактыўная зона «Прывітанне, Алена». Платформа для дыялогу з лічбавым памочнікам, створаным на базе айчынных рашэнняў;
  • Трэнажорна-сімуляцыйны клас. Тут імітуюцца штатныя і аварыйныя сітуацыі для адпрацоўкі кіраўнічых рашэнняў;
  • 3D‑кластар. Прастора для візуалізацыі і аналізу вялікіх аб'ёмаў даных.

Асаблівасць лабараторыі — у выкарыстанні беларускага праграмна‑абсталяванага комплексу. Гэта, як адзначылі ў ведамстве, дае студэнтам доступ да актуальных тэхналагічных інструментаў і рэальных прамысловых дадзеных. Будучыя інжынеры вучацца на сцэнарах, максімальна набліжаных да працы на працуючым прадпрыемстве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны15

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Усе навіны →
Усе навіны

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру24

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату3

Трамп даведаўся «цікавыя рэчы» пра Расію і Украіну, але пакуль пра іх не гаворыць6

Мартынава: Карпушонак сказала мне, што вылецела з Іспаніі12

«Мне нават здаецца, што Франак зусім не спіць». Новая асабістая памочніца Ціханоўскай расказала пра сваю працу ў Офісе34

«Я вельмі расчараваны ў ім». Трамп незадаволены паводзінамі Пуціна9

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам26

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны15

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць