Нерухомасць22

Падобна, у Драздах нарэшце прадалі катэдж былога кіраўніка службы аховы Лукашэнкі

Катэдж, па параметрах падобны да дома былога кіраўніка службы аховы Лукашэнкі Андрэя Уцюрына, стаў самым дарагім домам краіны, прададзеным у жніўні. Былы гаспадар дома год таму быў памілаваны Лукашэнкам і выйшаў з калоніі. 

Пра продаж дома ў Драздах за 1,2 млн даляраў паведаміў Realt.

Паводле выдання, цагляны катэдж 2022 года пабудовы плошчай 590 квадратных метраў на вуліцы Вербнай стаў самым дарагім прададзеным домам краіны ў жніўні.

Указаныя параметры цалкам адпавядаюць катэджу Уцюрына, які не маглі прадаць больш за два гады. У канцы лютага 2023-га яго кошт быў 1 мільён 450 тысяч даляраў. У ліпені таго ж года кошт зніжалі да 1,3 мільёна, потым зноў хацелі 1,4 мільёна даляраў. Але прадалі за 1,2 млн. 

Былы намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі і былы кіраўнік службы бяспекі Лукашэнкі Андрэй Уцюрын у 2020 годзе быў асуджаны да 12 гадоў зняволення за карупцыю.

За кратамі ён правёў 5 год і ў 2024 годзе быў памілаваны Лукашэнкам. 

Каментары2

  • %
    03.09.2025
    Избушка за 1.2 мільены $ пабудавана за кошт падаткаў народца.
  • даведка
    03.09.2025
    Втюрин в результате борьбы с коррупцией не стал генералом, а стал миллионером.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць