Грамадства1515

Нехта ад імя Вольгі Карпушонак выйшаў на сувязь з «Нашай Нівай»

Журналісты «Нашай Нівы» спрабавалі звязацца з Вольгай Карпушонак яшчэ з суботы пасля яе публікацыі з абвінавачваннем Паўла Латушкі. Але толькі цяпер атрымалі адказ з яе акаўнта ў тэлеграме. Пытанняў усё яшчэ больш, чым адказаў.

Вольга Карпушонак. Фота з яе сацсетак

Дзе знаходзіцца Карпушонак і ці яна кантралюе свой тэлеграм, невядома. На пытанне пра сваё месца знаходжання жанчына не адказвае. Калі ж журналіст «Нашай Нівы» папрасіў запісаць відэа-кружочак у тэлеграме і агучыць сённяшнюю дату, рэакцыя была катэгарычнай:

«Магу запісаць, але дакладна не «Нашай Ніве», а сваім сябрам і калегам. Навошта вам кружочак ад «рэжымнага агента»? Не бачу ў гэтым ніякага сэнсу для сябе».

На пытанне «Ці праўда, што вы ў Беларусі?» з акаўнта Вольгі Карпушонак адказалі, што гэта хлусня.

Суразмоўца сцвярджае, што жанчына ўжо выйшла на сувязь са сваімі сябрамі і калегамі з Каардынацыйнай Рады. Мы спыталі, ці так гэта, у Таццяны Мартынавай, паплечніцы Карпушонак па фракцыі ў КР «Хопіць баяцца».

Таццяна, здаецца, пытанню здзівілася, але пацвярджаць ці абвяргаць інфармацыю пра кантакт з Вольгай не стала.

На лагічнае пытанне, чаму Вольга не публікуе кампрамат на Паўла Латушку — калі сапраўды мае такі, — адказ з акаўнта Карпушонак таксама атрымаўся расплывісты: «А чаму я павінна вам нешта тлумачыць? Не зусім разумею. «Рэжымная падсцілка» вам нічога не вінна».

Адзначым, што «НН» так дэлегатку КР не называла.

Суразмоўца ад імя Вольгі напісаў, што працяг гісторыі абавязкова будзе.

Каментары15

  • Аскольд
    02.09.2025
    очевидный провал гэбни и их агентов по дискредитации дем сил. Слишком топорно начали «операцию». Но у безмозглых детей колхозников и их (как правильно и точно выразились с аккаунта этой мадам), лукашисиских подстилок, по другому быть не может. Эй, гэбня, даешь видео с каких-нибудь болот, рядом с вертолетом, где вы принимаете эту карпушонок и еще сотню калиновцев , глядишь глубинный народ и поверит XD
  • Трымайце мяне пяцера
    02.09.2025
    Доўга кансерва вызравала, і тут стрэльнула як ўсю моц
  • старайтесь больше
    02.09.2025
    зверинец КГБ от лукашенко, хочет показать свою удаль ?
    Ребята, никто не сомневается в том, что вы уничтожаете всё беларускае в Беларуси в угоду скотного двора лукашенко.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць