Сёння раніцай у раёне 21-га км унутранага кальца МКАД быў ўскладнены рух з боку Ігуменскага тракта ў напрамку вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава. Адначасова з гэтым затор узнік і на знешнім кальцы.

Фота: ДАІ
— На ўнутраным кальцы сутыкнуліся чатыры аўтамабілі: Hyundai, Chevrolet, Mercedes і Rover. Ад удару Hyundai выехаў за межы праезнай часткі, — паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

— Паводле папярэдняй інфармацыі, ДТЗ адбылося з-за непрытрымлівання бяспечнай дыстанцыі, — дадалі ў ДАІ.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары