Грамадства55

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі

Часта тых, хто няправільна паркуецца або па-хамску сябе паводзіць, здымаюць на відэа і выкладаюць у сеціва. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Андрэй Гаеў сцвярджае, што такі самасуд чыніць нельга.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

«Калі ёсць нейкі момант парушэння чалавекам, звязаны з прыпаркаваным ім няправільна аўтамабілем, ці з парушэннем грамадскага парадку, ці з абразай аднаго грамадзяніна іншым, то неабходна звяртацца ў праваахоўныя органы», — сказаў Андрэй Гаеў БелТА, дадаўшы, што распаўсюджванне звестак пра чалавека без яго згоды — парушэнне закона. «Самасуд ладзіць нельга, ёсць прыкметы парушэнняў — на гэта ёсць упаўнаважаныя органы».

У Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных неяк звяртаўся чалавек, пра якога выклалі негатыўны ролік у тыктоку. «Было пацверджана, што падстаў для размяшчэння такога роду інфармацыі не было. І грамадзянін, які размясціў такую інфармацыю, быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — расказаў Андрэй Гаеў.

«Нядаўна адбылася сітуацыя з настаўнікам у школе, які быў прыцягнуты адміністрацыяй установы адукацыі да адказнасці. Гэта стала даступна ўдзельнікам школьнага чата, дзе адзін з бацькоў гэтыя звесткі размясціў. Пра настаўніка стала распаўсюджвацца інфармацыя персанальнага плана ў межах канкрэтнага выпадку сярод значнага кола асоб. У выніку чалавек не змог працягнуць працу ў гэтай установе адукацыі. І выбраная справа жыцця аказалася для яго закрытай», — расказаў Гаеў.

Да крымінальнай адказнасці аднойчы прыцягнулі беларуса, які негатыўна паказаў працу работніка крамы. Тая інфармацыя, па словах Гаева, псіхалагічна паўплывала на работніка і яго дзіця. Таму на таго, хто размясціў яе, завялі крымінальную справу, бо былі прычынены маральныя пакуты.

Часам бачанне Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных разыходзіцца з падыходам іншых органаў. Так, у цэнтры выказваліся, што выводзіць на табло нумары машын тых, хто не прайшоў тэхагляд або не прышпіліўся, не па законе. ДАІ з гэтым не пагадзілася.

Каментары5

  • feafania
    18.05.2026
    А калі ворганы не рэагуюць, а даюць стандартныя адпіскі? Гэта значыць пакрываюць злачынцаў. З якой нагоды я павінна маўчаць. Калі я раскажу і пакажу, якую шкоду мне прычыніў чалавек, то іншыя людзі могуць пазьбегнуць прычыненьне ім шкоды праз гэтага чалавека і зрабіць свае высновы.
  • feafania
    18.05.2026
    " выбраная справа жыцця аказалася для яго закрытай" - гэта павінна адбыцца з чалавекам, які з-за асабістай выгады прычыніў шкоду здароўю і жыцьцю другога чалавека, а так называемыя "органы" не рэагуюць, бо гэта ня ў іх інтарэсах.
  • feafania
    18.05.2026
    Бандыты пакрываюць другіх бандытаў і называюць гэта распаўсюдам асабістых зьвестак. Гэта не распаўсюд асабістых зьвестак, а распаўсюд інфармацыі пра дзеяньні канкрэтнага чалавека, якія пацягнулі цяжкія наступствы для іншага.

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна8

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка22

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»3

МЗС выклікала часовага паверанага Літвы, заяўляе пра парушэнне мяжы ўкраінскім беспілотнікам3

СБУ нанесла магутны ўдар па штабе ФСБ на Херсоншчыне4

У дакументальным фільме з удзелам Ціханоўскай заблюрылі Вераніку Цапкала47

У Канах паказалі фільм, цалкам створаны штучным інтэлектам. $400 тысяч пайшло на вылічальныя магутнасці ШІ4

На дарогах Беларусі сёлета выпрабуюць канадскі скотапрагон ад дзікіх жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна8

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць