Грамадства55

Франак Вячорка расказаў, што яму ўдалося прагаласаваць на выбарах у КР толькі з сёмага-дзясятага разу

У выбарах у Каардынацыйную раду IV склікання ўзялі ўдзел 2113 чалавек — утрая менш, чым у мінулы раз. «Белсат» пацікавіўся ў Франака Вячоркі, галоўнага дарадцы Ціханоўскай, як ён ацэньвае вынікі галасавання і за каго сам галасаваў на выбарах.

Фота LookByMedia

На думку ж Францішка Вячоркі, «добра, што іх правялі, ёсць пераемнасць». Ён адзначае, што шмат новых людзей трапіла ў склад, а прайшлі ажно восем спісаў.

«Кепска, што мала людзей галасавалі, вельмі неспрыяльны час. На фоне рэпрэсіяў і агульнай стомленасці, ці магло быць інакш? Думаю, прадказальна», — кажа ён.

Пацікавіліся ў галоўнага дарадцы Ціханоўскай, за каго ён галасаваў на выбарах, але той не прызнаўся:

«Не скажу за каго, але са спробы сёмай-дзясятай атрымалася. Мабыць, толькі самыя ўпартыя дайшлі да канца. Калі б мэта была набіць яўку, арганізатары маглі б усё зрабіць значна прасцей, а тут відавочна — стаўка была зробленая на якасць і на бяспеку».

Тым, хто ўважае, што нізкая яўка на выбары ў Каардынацыйную раду — гэта правал дэмакратычных сілаў або Ціханоўскай, якая падтрымала іх, Вячорка адказвае так:

«Каардынацыйная рада ўсё ж незалежная інстытуцыя, і Офіс ці тым больш Ціханоўская да арганізацыі дачынення не мае. Але наша задача — падтрымліваць дэмакратычны працэс, мы падтрымліваем выбары, і ўсе інстытуты, гэта ўсё робіць нас мацнейшымі. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго як кажуць».

Як цяпер быць з Каардынацыйнай радай і ці трэба праводзіць рэформы — дарадца кажа, што вырашаць самой Радзе.

«Мы віншуем усіх, хто прайшоў у склад. Я сапраўды цешуся, што будзе прадстаўлена такая шырокая палітра поглядаў, розныя групы. Я згодны, што патрэбна рэформа, бо людзі не разумеюць функцыянал, не разумеюць «навошта». Трэба больш уключэння грамадзянскай супольнасці, лепшы сакратарыят. І неяк ажывіць працу: бо апошнія гады супрацы, мне здалося, што КР надта павольная, шмат якія ініцыятывы месяцамі абмяркоўваліся, а дзейнічаць трэба хутка», — патлумачыў ён.

Каментары5

  • ?
    22.05.2026
    Заходзіў на сайт Рады БНР - не знайшоў дзе прагаласаваць.
  • Барадзед
    22.05.2026
    Контратакуйте. Проучите подлецов красауцау. Или вы не айтишники?
  • .
    22.05.2026
    Цяжка зразумець сказанае Франакам пра 7-10 спроб.

    Няясна, што ў яго не атрымалася. Здаецца, размова не пра паломкі сэрвісу, якія адбываліся з-за перагрузкі сеткавай атакай.
    Значыць, пытанне да нейкай складанасці, якая, на ягоную думку, дзеля якасці і бяспекі.
    І што гэта канкрэтна?

    З іншых водгукаў вядома пра адну недарэчнасць: на стартавым экране было няясна, куды ціснуць, каб трапіць далей да выбараў. Спасылку трэба было неяк выдзеліць, звычным для web спосабам.
    Калі гэта адно, то астатнія 6-9 нязручнасцей што?
    Як разумею, стваральнікі рашэння з удзячнасцю б атрымалі зваротную сувязь па сутнасці. Дзе знаходзішся і ў чым складанасць. Але не вось такія агульныя словы.

    Калі паразважаць тэхнічна і лагічна, то немагчыма прыдумаць архітэктурна больш простае рашэнне, каб яно яшчэ і не дазваляла накрутак.
    Тут павага камандзе.
    Але, паўтару, "не простая працэдура" і "працэдура, якая можа заблытаць карыстальніка на 7-10 этапах" - рознае.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць