Грамадства

У Мінску пачнуць знос двухпавярховікаў на Кальцова

Гаворка ідзе пра старыя двухпавярховыя дамы, якія падлягаюць абнаўленню ў межах горадабудаўнічых праектаў.

Вуліца Кальцова, ілюстрацыйнае фота Google.maps

Паэтапная рэканструкцыя тэрыторыі з паступовым зносам двухпавярховых жылых дамоў плануецца ў раёне вул. Кальцова ў Мінску. Пра гэта ў эфіры расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, пішуць «Мінск-навіны».

— Гаворка ідзе пра старыя двухпавярховыя дамы, якія падлягаюць абнаўленню ў межах горадабудаўнічых праектаў. Сёння гэтыя будынкі маральна састарэлі, на ўнутрыдваровых тэрыторыях захаваліся хлявы, якія маюць непрывабны выгляд, — адзначыла І. Гонтарава.

Першым пад знос пойдзе дом па адрасе: вул. Кальцова, 13. Пачаць яго дэмантаж плануюць ужо сёлета. На яго месцы плануецца ўзвесці новы шматкватэрны дом, куды будуць пераселены жыхары астатніх дамоў, што трапляюць пад знос. Толькі пасля гэтага пачнецца вызваленне пляцоўкі і далейшая забудова тэрыторыі шматпавярхоўкамі.

— Такі падыход дазваляе забяспечыць перасяленне жыхароў у межах раёна, без неабходнасці пераезду ў іншыя часткі горада, і рэалізаваць рэканструкцыю паступова, на працягу некалькіх гадоў, — патлумачыла Ірына Гонтарава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту24

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту24

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць