Грамадства22

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ

Эксперыментальная зона з’явілася на вуліцы Кірылы Тураўскага, побач з гандлёвым цэнтрам «Першы нацыянальны гандлёвы дом». Там будуць тэставаць рознае новае абсталяванне, каб ацаніць, наколькі яно эфектыўнае і зручнае, паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У Мінску запусцілі пілотны праект укаранення новых тэхналогій рэгулявання дарожнага руху.

У прыватнасці, правяраюць:

  • новыя транспартныя і пешаходныя святлафоры з іншай канструкцыяй;
  • спецыяльныя кнопкі для пешаходаў, з дапамогай якіх можна выклікаць дазваляльны сігнал;
  • асвятленне, якое падсвечвае зоны падыходу да пешаходных пераходаў.

Асаблівасць новых пешаходных святлафораў у тым, што яны маюць квадратную форму і могуць паказваць анімаваныя выявы — напрыклад, рухомую фігурку чалавека. Акрамя таго, яны здольныя выводзіць тэкставую інфармацыю.

Калі праект пакажа добрыя вынікі, падобныя рашэнні могуць з’явіцца і ў іншых частках горада.

Каментары2

  • фыва
    22.05.2026
    а про зіму эті ід...ы подумалі?

    [Зрэдагавана]
  • Дядя Стёпа
    23.05.2026
    Акрамя таго, яны здольныя выводзіць тэкставую інфармацыю - "женщина в очках и кофте, пройдите медосмотр и оплатите коммуналку за квартиру по адресу..."

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць