Спорт11

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце

Іспанскага настаўніка зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікаласа Альварада прызналі найлепшым трэнерам свету 2025 года. Узнагароду яму ўручылі на ўрачыстасці «Зоркі пляжнага футбола-2025», паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК).

Нікалас Альварада

За званне найлепшага трэнера Нікалас Альварада змагаўся з Эміліяна Дэль Дукам, які ўзначальвае зборную Італіі, і Аланам Кавальканці — трэнерам жаночай зборнай Партугаліі.

У 2025 годзе зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Альварада дайшла да фіналу чэмпіянату свету, які праходзіў на Сейшэльскіх астравах. У вырашальным матчы беларусы гулялі з Бразіліяй, у якім саступілі 3:4 і заваявалі срэбра. Акрамя таго, каманда ўзяла бронзу Еўралігі.

Нікалас Альварада працуе са зборнай Беларусі з 2017 года. Да пачатку трэнерскай кар’еры ён сам гуляў у пляжны футбол: выступаў за зборную Іспаніі, а ў 2013 годзе стаў з ёй віцэ-чэмпіёнам свету.

Акурат у гэтыя дні, дарэчы, зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Нікаласа Альварада стартавала на іспанскіх пляжах у Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя ў новым сезоне Еўралігі. У першым туры папярэдняга этапу ў групе А беларусы з вялікім лікам абыгралі туркаў — 10:2, а ў другім — зборную Чэхіі з лікам 8:3. 22 мая яны правядуць матч з партугальцамі. У наступны раўнд пройдуць дзве найлепшыя каманды.

Паралельна там жа таксама праходзяць спаборніцтвы ў квартэце В, дзе выступаюць зборныя Польшчы, Швейцарыі, Літвы і Іспаніі. А ў пачатку жніўня ў Кішынёве пройдуць адборачныя турніры ў групах C (Італія, Францыя, Малдова, Румынія) і D (Украіна, Эстонія, Германія, Данія). Пасля фінішу спаборніцтваў у сталіцы Малдовы вызначацца восем удзельнікаў суперфіналу, які адбудзецца 8—13 верасня ў італьянскім Віярэджа.

Каментары1

  • Жвір
    22.05.2026
    Супер ! Трэнер прывёў да посьпеху каманду, а каманда трэнера !

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»13

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску25

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка13

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць