Свет44

Прэзідэнт Венгрыі адмовіўся выконваць патрабаванне Мадзьяра адносна адстаўкі

Прэзідэнт Венгрыі Тамаш Шуёк адхіліў патрабаванне скласці свае паўнамоцтвы да канца мая, якое выставіў яму новы прэм’ер-міністр краіны Петэр Мадзьяр. Пра гэта палітык сказаў у інтэрв’ю венгерскаму выданню Index.

Тамаш Шуёк. Фота: STR/NurPhoto via Getty Images

Раней Петэр Мадзьяр заявіў, што Шуёк ніякім чынам не можа прадстаўляць Венгрыю як прэзідэнт, і паставіў яму дэдлайн да 31 мая, каб пакінуць пасаду.

На гэта венгерскі прэзідэнт адказаў, што няма ніякіх канстытуцыйных падстаў, якія змусілі б яго пайсці ў адстаўку, таму ён застанецца верным сваёй прысязе і плануе працягваць працаваць на пасадзе, пакуль «выкананне абавязкаў не стане немагчымым».

«Катэгорыя неадэкватнасці і няздатнасці (гэта Мадзьяр закідваў Шуёку — рэд.) не ўваходзіць у Канстытуцыю Венгрыі. Гэта палітычныя погляды, і як бы я ні хацеў іх пракаментаваць, але мне не трэба мець справу з палітычнымі поглядамі. Канстытуцыя не ведае такіх катэгорый», — кажа Шуёк.

Прэзідэнт Венгрыі таксама заявіў, што экс-прэм’ер Віктар Орбан папрасіў яго стаць прэзідэнтам і сказаў, што партыя «Фідэс» падтрымлівае яго кандыдатуру. Ужо пасля абрання на пасаду Шуёк, маўляў, кансультаваўся з Орбанам прыкладна раз на месяц, аднак «не атрымліваў ніякіх парад».

Прэмʼер-міністр Петэр Мадзьяр рэзка адрэагаваў на згаданае інтэрвʼю. Ён заявіў у сацыяльных сетках, што заява прэзідэнта сведчыць пра тое, што «эра Орбана ўсё яшчэ захоўвае свае пазіцыі», і што сам Шуёк «страціў давер большасці грамадства».

Мадзьяр абвінаваціў кіраўніка дзяржавы ў тым, што ён застаецца палітычна звязаным з былым лагерам партыі «Фідэс» і не прадстаўляе ўсю нацыю. Кіраўнік урада таксама абвясціў аб далейшым палітычным ціску на прэзідэнцкі палац.

Паводле слоў Мадзьяра, далейшая прысутнасць Шуёка на пасадзе прэзідэнта перашкаджае аднаўленню даверу да дзяржавы пасля гадоў кіравання Віктара Орбана.

Упершыню Мадзьяр заклікаў прэзідэнта пайсці ў адстаўку адразу пасля перамогі на парламенцкіх выбарах, падчас мітынгу.

«Я заклікаю прэзідэнта Рэспублікі неадкладна папрасіць пераможцу сфарміраваць урад, а потым пайсці ў адстаўку. Я заклікаю ўсіх марыянетак, якія знаходзіліся пры ўладзе на працягу апошніх 16 гадоў, зрабіць тое самае», — сказаў Мадзьяр.

Каментары4

  • стоп дыктатура
    19.05.2026
    Мадзяр не можа дачакацца прагнуць пад сябе ўсе галіны ўлады. Канстытуцыя пакуль яму перашкаджае.
  • Іцхак
    19.05.2026
    Жвір , то бок дакладна так, як атрымалася ў Польшчы. Урад ня мог прасунуць прэзідэнта, на выбарах той цудам не прайграў - зараз маемо шчо маемо. Да ўлады ўжо зусім хутка дарвуцца Канфедэраты (хай і ў кааліцыі)
  • TV
    19.05.2026
    стоп дыктатура, "Віктар Орбан папрасіў яго стаць прэзідэнтам..." Дык трэба пісаць правільна, "прэзыдэнт Віктара Орбана", а не Венгрыі.

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема4

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема4

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць