Грамадства1313

Пачобут расказаў, калі вернецца ў Беларусь

Андрэй Пачобут хоча прыехаць у Беларусь да з'езду Саюза палякаў.

Андрэй Пачобут. Фота: Andrzej Poczobut / Facebook

Нядаўна вызвалены з беларускай турмы журналіст Андрэй Пачобут збіраецца вярнуцца в Беларусь да восені 2026 года. Пра гэта ён распавёў у эфіры праграмы «Труйка» Польскага радыё, піша REFORM.news.

Вядучая Агнешка Ласкоўска спыталася ў Андрэя Пачобута, ці вызначыўся ён з датай вяртання ў Беларусь. На што той адказаў, што вернецца да з’езда «Саюза палякаў на Беларусі».

«Ёсць яшчэ некалькі пытанняў, якія пакуль не ўрэгуляваныя, і толькі пасля іх вырашэння я змагу паехаць. У мяне ёсць пэўныя абавязацельствы, таму што для майго вызвалення былі прыкладзены вялікія намаганні. Таму калі трэба наведаць Брусель ці нейкае іншае месца, я, вядома, гатовы паехаць туды і распавесці пра сітуацыю, у якой знаходзіўся, і гэтак далей. Але безумоўна, я хацеў бы, каб гэта адбылося як мага хутчэй, каб як мага хутчэй вырашыць усе гэтыя пытанні і паехаць у Гродна. Без сумневу, я вярнуся ў Гродна да з’езда Саюза палякаў, які павінен адбыцца ў бліжэйшы час — хутчэй за ўсё, увосень. І да гэтага з’езда я ўжо павінен быць у Беларусі. Гэта такі дэдлайн», — распавёў Почобут.

Журналістка ўдакладніла ў яго, як той ставіцца да папрокаў з-за яго жадання вярнуцца ў Беларусь. 

— Вы кажаце, што былі прыкладзены вялікія намаганні для вашага вызвалення. І, думаю, вы ўжо чулі аргумент, што доказам вашай удзячнасці за гэтыя намаганні павінна быць тое, што вы застанецеся тут, у Польшчы. Што вы адказваеце, калі чуеце такія словы ці чытаеце іх у інтэрнэце? — сказала Ласкоўска.

— Сутнасць справы ў тым, што ўмовай майго выезду была магчымасць вяртання ў Беларусь. Калі б такой магчымасці не было, я б не прыняў гэтую прапанову. Я маю намер прытрымлівацца тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў Беларусі ў кантэксце гэтай справы.

Для польскага боку зусім не было нечаканасцю, што я захачу вярнуцца ў Беларусь. Калі б гаворка ішла толькі пра мой выезд, гэта адбылося б яшчэ ў 2021, 2022 ці 2023 годзе. Сутнасць была ў тым, што менавіта мая адмова з’язджаць прыводзіла да таго, што справа так зацягвалася.

Толькі пасля падключэння амерыканскай дыпламатыі, амерыканскіх дыпламатаў і тых перамоў, якія зараз вядуцца паміж Вашынгтонам і Мінскам, беларускі рэжым пагадзіўся на тое, каб я мог вярнуцца ў Беларусь, каб я мог заставацца ў Беларусі. Я разумею, што з пункту гледжання прапаганды ім было важна абмяняць мяне на некага. Беларускаму боку было важна неяк гэта разыграць. Але я не прасіў памілавання, не прызнаваў віны, а тэрмін майго зняволення ўжо падыходзіў да канца. Мне заставалася правесці ў турме крыху больш за паўтара года, — адказаў ён.

Каментары13

  • ?
    17.05.2026
    %, прапануеш не спрабаваць?
  • Барадзед
    17.05.2026
    %, пустят. Надо же кого-то из поляков обвинить во всех бедах и в тюрьму посадить, когда курощуп в очередной раз натворит гадостей и попадет под санкции, а Почобут уже там бывал и не раз, проявил себя стойким оловянным политзеком. На Почобута можно положиться в таких делах.
  • ILL
    17.05.2026
    Барадзед, если и пустят то посадят. И найдут за что

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць