Расійская турыстка ў Тайландзе страціла памяць і загаварыла на старажытнарускай мове
Філолаг з Томска ўпала і моцна ўдарылася галавой. А потым пачаліся дзівацтвы.

Расійская турыстка ў Тайландзе страціла памяць і пачала гаварыць на старажытнарускай мове.
45-гадовая Алена з Томска па адукацыі філолаг. Яна прыехала на курорт аднавіць сілы пасля пахавання бацькі. На другі дзень жанчына паслізнулася на прыступках басейна, ударылася галавой і ўпала ў ваду — яе выцягнулі і выклікалі хуткую. Медыкі дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом вуха і страту памяці. Рэкамендацыя — трэпанацыя чэрапа, піша Mash.
Турыстка цалкам страціла памяць. Яна не памятае свайго імя і не пазнае блізкую сяброўку. Больш за тое, жанчына камунікуе з навакольнымі выключна на старажытнарускай мове.
У чым прычына гэтага феномену, невядома. Верагодна, гэта звязана з тым, што Алена скончыла філфак, дзе якраз вывучала старажытнарускую.
Нядаўна пра падобную гісторыю паведамлялі ў Нідэрландах. Там 17-гадовы хлопец пасля аперацыі на калене забыўся родную мову і пачаў размаўляць з усімі на англійскай. Ён думаў, што апынуўся ў ЗША.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары