Свет55

У Германіі бежанец з Ірака штурхнуў пад цягнік 16-гадовую ўкраінку

Дзяўчына была бежанкай з Марыупаля.

Ілюстрацыйнае фота: Michael Probst / AP

У нямецкім горадзе Фрыдланд забілі 16‑гадовую ўкраінку. Дзяўчыну штурхнулі пад грузавы цягнік на чыгуначным вакзале, паведамляе Украінская праўда са спасылкай на нямецкія СМІ

Трагедыя адбылася 11 жніўня каля 16:00 па мясцовым часе. 31‑гадовы грамадзянін Ірака штурхнуў 16‑гадовую Ліяну пад грузавы цягнік, які праязджаў міма. Цягнік рухаўся з хуткасцю каля 100 кіламетраў за гадзіну.

Незадоўга да гэтага паліцыя атрымала выклік з нагоды хуліганства на вакзале. Прыбыўшы на месца, патруль знайшоў мужчыну, які паказаў на цела дзяўчыны на платформе. Той патлумачыў, што проста знайшоў яе, і, паколькі іншых падазрэнняў не ўзнікла, праваахоўнікі не затрымлівалі яго.

Праведзеныя даследаванні ДНК выявілі сляды мужчыны на правым плячы забітай дзяўчынкі. Гэта дазволіла зрабіць выснову, што яе моцна схапілі. Пасля гэтага мужчыну затрымалі, узялі пад варту і паведамілі падазрэнне ў ненаўмысным забойстве. Пазней у яго крыві было выяўлена 1,35 ‰ алкаголю. Яго даставілі ў спецыялізаваны псіхіятрычны шпіталь. Паводле паведамлення NDR, у мінулым у яго дыягнаставалі паранаідальную шызафрэнію.

Паводле даных пракуратуры, пра папярэднія сувязі паміж падазраваным і яго ахвярай нічога не вядома.31‑гадовы мужчына цяпер маўчыць і не каментуе выстаўленыя супраць яго абвінавачванні.

У момант здарэння 16‑гадовая дзяўчына размаўляла па тэлефоне з дзедам, які чуў яе крыкі. Улічваючы гэта, бацькі загінулай адразу выказалі сумневы да версіі паліцыі пра няшчасны выпадак. Гэта трагедыя шакавала мясцовую супольнасць.

Вядома, што 16‑гадовая дзяўчына разам са сваімі двума малодшымі братамі і бацькамі ў 2022 годзе выехала з Марыупаля і знайшла прытулак у Нямеччыне. Ліяна вучылася на асістэнта стаматолага. 

Мясцовая супольнасць арганізавала збор сродкаў на пахаванне загінулай. На дадзены момант удалося сабраць больш за 24 тысячы еўра. 

У ходзе расследавання таксама ўстаноўлена, што грамадзянін Ірака некалькі гадоў пражываў у Нямеччыне, нягледзячы на адмову ў наданні прытулку і рашэнне аб дэпартацыі ён заставаўся ў краіне.

Каментары5

  • навіны
    01.09.2025
    У розных еўрапейскіх краінах рэгулярна з'яўляюцца падобныя навіны пра крымінальныя дзеянні мігрантаў. Так што праблема з мігрантамі з Афрыкі і Азіі гэта не фантазіі "крайнеправых".

    Калі б НН больш пісала пра гэта, беларусы можа б зразумелі. Вось нядаўна ў Нідэрландах быў вялікі скандал з гвалтаўніком і забойцам з Нігерыі. Але тут пра гэта не пісалася, а пра Тэйлар Свіфт так.
  • Мля
    01.09.2025
    Нават таго Іракца бачыў…
    Як раз кружылі вакол вакўала ў Фрыдландзе..
  • Не удивлен давно ничему в зап. Европе
    01.09.2025
    Ага, типа псих. Нельзя судить. Талоны на усиленное питание ему.

Цяпер чытаюць

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку4

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі12

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь10

31 жніўня быў самым цёплым днём лета1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю прэс-сакратара ХАМАС Абу Убэйды

Фанаты Тэйлар Свіфт гадаюць, што значыць кніга пра Шагала, Малевіча і Лісіцкага, заўважаная ў анонсе да яе новага альбома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку4

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць