«Засуньце сабе санкцыі ў адно месца, спадар танцор на касцях». Камандзір Сіл беспілотнікаў УСУ рэзка адказаў міністру замежных спраў Венгрыі
«Засуньце сабе ў задніцу, спадар танцор на касцях, вашы санкцыі і абмежаванні на наведванне Венгрыі», — камандзір Сіл беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны, этнічны венгр Роберт «Мадзяр» Броўдзі адказаў міністру замежных спраў Венгрыі Петэру Сіярта, які забараніў яму ўезд у краіну і перамяшчэнне па Шэнгене пасля ўкраінскіх удараў па нафтаправодзе «Дружба».

«Рэдкая птушка імітуе раненне, абараняючы ад нападніка сваё гняздо — тады, калі гэта мае сэнс. Украінская птушка ў момант небяспекі аддае перавагу актыўным дзеянням дзеля адпору ворагу. Засуньце сабе ў задніцу, спадар танцор на касцях, вашы санкцыі і абмежаванні на наведванне Венгрыі. Я — украінец і прыбуду на радзіму майго бацькі ўжо пасля вас. Сапраўдных венграў у Венгрыі хапае. І калі-небудзь вы ім нахлусіце. А наконт абмежаванняў шэнгену — не бярыце на сябе больш, чым можаце вынесці. Дзіўны ў вас гумар. І спецагенты не ў Топ-10. Таму пакуль станьце ў чаргу», — адказаў Роберт Броўдзі.
«Што датычыцца папулізму наконт нібыта пагрозаў суверэнітэту Венгрыі — прадавайце гэта і далей мясцоваму люмпену, пакуль ён яшчэ існуе ў нейкай колькасці і на гэтае «бла-бла» вядзецца».
«Але запомніце чорна-белую пазіцыю этнічнага венгра, украінскага вайскоўца, камандзіра птушак Узброеных сіл Украіны: пакуль вы моліцеся на нафтаправод «Дружба», вы абараняеце не суверэнітэт Венгрыі, а ўласныя брудныя кішэні, напоўненыя падсанкцыйнай таннай сыравінай, купляючы якую, вы датычныя да памнажэння крывавых грошай, што ляцяць у зваротным кірунку ракетамі і шахедамі па мірных гарадах Украіны, і толькі сёння, 28 жніўня 2025 года, забілі дзясяткі ўкраінцаў у Кіеве», — дадаў ён.
«Вашы канечнасці па локці ва ўкраінскай крыві. І мы гэта будзем памятаць. Без прэтэнзій на палітыку. Чыста рэакцыя вайскоўца — грамадзяніна Украіны — на апублікаванае вамі выказванне», — напісаў вайсковец.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі таксама адказаў Петэру Сіярта, падтрымаў «Мадзяра» і сардэчна запрасіў яго ў Польшчу: «Пакуль расійскія ракеты сыплюць смерць з неба па Кіеве, Венгрыя забараняе ўезд смеламу этнічнаму венгру, які насмеліўся змагацца за ўкраінскую свабоду. Камандзір «Мадзяр», калі вам спатрэбіцца адпачынак і аднаўленне, а Венгрыя вас не ўпусціць, калі ласка, будзьце нашым госцем у Польшчы».
414-я асобная брыгада беспілотных сіл «Птушкі Мадзяра», якую Броўдзі ўзначальваў да прызначэння камандуючым Сіламі беспілотных сістэм УСУ, падзякавала Сікорскаму: «Дзякуй за вашу магутную падтрымку і дакладную пазіцыю. Калі Венгрыя зачыніць дзверы, мы з радасцю пастукаем у Польшчу — і падзелім якія-небудзь добрыя пірогі».
«Дамовіліся. Я сур’ёзна», — адказаў Сікорскі.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары
[Зрэдагавана]