Грамадства33

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска. На яго думку, Беларусь з'яўляецца сатэлітам РФ, таму спроба вырашыць нейкія праблемы ў двухбаковым фармаце выглядае наіўна. Пра гэта ён заявіў у эфіры Radio Zet, піша Reform.news.

Скрыншот трансляцыі

Вядучы ранішняга эфіру Богдан Рыманоўскі згадаў нядаўнюю размову Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі і спытаў, ці не наступіў прыдатны момант для перамоў з Лукашэнкам, і ці не варта польскаму боку зацікавіць Дональда Трампа гэтым пытаннем.

Трэба адзначыць, што 3 верасня прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі павінен здзейсніць візіт у ЗША.

«Ёсць цудоўная магчымасць: спадар прэзідэнт Наўроцкі будзе 3 верасня ў Белым доме, каб ён гаварыў з прэзідэнтам Трампам пра тое, каб узмацніць ціск на Расію, таму што менавіта пра гэта ідзе гаворка — каб гэты міграцыйны шлях і нелегальная гібрыдная вайна скончыліся.

Разам з тым, ці настаў час для перамоў з беларускім бокам, афіцыйных перамоў? Спадар рэдактар, няўжо вы не бачылі тую ўчарашнюю карцінку: на мяжы прэм’ер Туск і старшыня фон дэр Ляен. Раптам з’яўляюцца ўзброеныя беларускія салдаты — канечне, за беларускай загародай. У рэшце рэшт, Беларусь — дзяржава-сатэліт Расіі, вядзе палітыку Пуціна.

Сапраўды, сёння казаць, што гэтае пытанне можа быць вырашана ў межах любых двухбаковых перамоў паміж намі і Беларуссю — гэта было б даволі наіўна», — адказаў ён.

Богдан Рыманоўскі спытаў, ці прызнае міністр, што для Польшчы было б істотна, каб Беларусь у меншай ступені была краінай-сатэлітам РФ.

«Нам трэба клапаціцца пра бяспеку нашай мяжы. І я вельмі задаволены гэтай заявай, і я спасылаюся на ўчарашні візіт на мяжу спадарыні старшыні Урсулы фон дэр Ляен. Я вельмі задаволены заявай, што Польшча будзе самым вялікім бенефіцыярам сродкаў у межах SAFE, або еўрапейскіх сродкаў на ўмацаванне знешніх межаў», — адказаў Кервіньскі.

Каментары3

  • Аўстрыйскі Генштаб
    01.09.2025
    Служкі немцаў радыя ўцюхаць беларусам берлінскі мур у беластоцкім лесе?
  • %
    01.09.2025
    Ну прынамсі гэты польскі міністр не бачыць ніякай патрэбы ў незалежнай Беларусі, і супраць хоць кольвек якіх захадаў каб тое паспрабаваць здзейсніць. Шчыра і зразумела, дзякуй
  • Барадзед
    01.09.2025
    Правильно. Пусть лукашисты сами змагаются за свою независимость от раши, а не перекладывают это на польское правительство, демсилы или ещё на кого-то. Если им нужна эта независимость.

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа9

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

КДБ выклікае беларусаў, якія прыязджаюць дадому з-за мяжы, на размовы пра дзяржаўную здраду25

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі12

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь10

31 жніўня быў самым цёплым днём лета1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа9

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць