Грамадства

«Дапамажыце — дах». Магілёвец з інваліднасцю, дом якога пацярпеў ад буры, павесіў на хату абвестку з просьбай пра дапамогу

Жыхар Магілёва Генадзь Зайцаў два месяцы марна спрабуе ліквідаваць наступствы ліпеньскага ўрагану. Стыхія сур’ёзна пашкодзіла дах дома, рэакцыі з боку гарадскіх службаў не было, а сам рады ён не дае: мужчына адзінокі, перажыў анкалогію. Мужчына павесіў просьбу пра дапамогу на дах і спадзяецца на неабыякавых людзей, піша «МогилевОнлайн».

Дом і ўчастак Генадзя Зайцава, які пражывае па адрасе Грышына, 49, прыкметна пацярпелі ад стыхіі. Частку плота знеслі паваленыя дрэвы, якія і зараз ляжаць у двары, а моцны вецер пашкодзіў дах дома. Цяпер у ім вялікія дзіры. Птушкі аблюбавалі трухлявы дах і пачалі пад ім гнездавацца.

Генадзь, якому 55 гадоў, перанёс анкалогію, мае інваліднасць ІІІ групы і жыве адзін на невялікую дапамогу. Грошай на рамонт у яго няма, бацькі даўно памерлі.

Мужчына распавёў, што звяртаўся ва ўсе магчымыя службы: у ЖЭУ №15 і №20, дзе яму паведамілі, што дом не ў іх вядзенні, а таксама ў прафсаюз «Трансмаша», дзе ён раней працаваў. Але дапамогі не атрымаў нідзе. 

Генадзь сумленна аплачвае камунальныя паслугі, захоўваючы ўсе квітанцыі, і стараецца падтрымліваць дом у парадку. Аднак без грошай купіць матэрыялы немагчыма. Адна з дзір у даху была часова залатаная кавалкам лінолеума, знойдзеным на сметніку.

«Я атрымліваю толькі дапамогу па інваліднасці — гэта ўсе мае сродкі. Працаздольнасць страчана на 80 працэнтаў. Як змог, так і заклеіў дзірку, каб не залівала», — кажа мужчына.

Праблема пагаршаецца з надыходам восені. Без тэрміновай дапамогі рамонт стане немагчымым, а жыллё — непрыдатным для жыцця. На сцяне свайго дома Генадзь павесіў шыльду з надпісам: «Дапамажыце — дах» у надзеі, што нехта з магілёўцаў адгукнецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія12

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў забойстве Парубія прызнаўся ў злачынстве і расказаў пра кантакты з Расіяй3

Роберт Фіца злётае ў Кітай да Пуціна, а пасля сустрэнецца з Зяленскім1

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку21

Пасля заявы генерала Герасімава на тэлевышцы Купянска паставілі расійскі сцяг на магнітах1

Беларус падлічыў, колькі разоў па новых ПДР яму трэба спешвацца пры паездцы роварам на працу9

У Вілейцы знеслі 85-гадовы даўгабуд4

Што за гатэль, у якім спыняўся Пуцін у Кітаі і куды запрашаў Лукашэнку1

Беларускі банк параіў кліентам, якія забыліся PIN-код, звяртацца да Паліны3

На лінейцы ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце студэнтаў прывітаў гуманоід ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія12

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць