Грамадства

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Махлярства ад імя «Белпошты» — не навінка, але ў гэтай справе, падаецца, з’явіўся новы спосаб. Чытачцы Onliner.by патэлефанавалі нібыта з сартавальнага цэнтра, а далей была схема, якая гучала даволі пераканаўча.

Паводле Галіны, ёй паступіў званок у Telegram, абанент быў падпісаны як BelPost, на аватарцы стаяў лагатып «Белпошты». На тым канцы дроту жанчына сказала, што яна з сартавальнага цэнтра «Белпошты».

Далей адбыўся прыкладна наступны дыялог:

— Да нас вярнулася заказное пісьмо на ваша імя, адпраўленае Міністэрствам па падатках і зборах.

— Мне не прыходзіла заказное пісьмо.

— Відаць, было няправільна ўказана паштовае аддзяленне. Якое ў вас аддзяленне?

(Чытачка называе аддзяленне.)

— Значыць, мы зноў вышлем вам гэта пісьмо, ужо ўкажам правільна ваша аддзяленне. Але атрымаць пісьмо вы зможаце па кодзе, ён павінен цяпер прыйсці вам. Атрымаеце код?

Галіна расказала, што ў гэты момант сапраўды атрымала нейкі код. Мяркуе, што ён быў адпраўлены праз Telegram, бо ў тэлефоне яна потым не знайшла гэтай SMS.

— Назавіце мне атрыманы код, тады вы зможаце атрымаць пісьмо.

— Але ж заказное пісьмо можна атрымаць па пашпарце, а не па кодзе.

(Суразмоўца паклала слухаўку).

Чытачка сказала, што адразу заўважыла ў гэтай схеме падман: яна ведала, як выглядае працэдура атрымання заказных пісьмаў. Але людзі, незнаёмыя з ёй, могуць не адразу западозрыць нешта благое.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць