Эканоміка33

Для брэсцкай мэблева-фурнітурнай кампаніі AKS расійскі рынак расце хутчэй, чым польскі

У мінулым годзе працягвала падаць выручка і, адпаведна, доля ў агульным бізнэсе польскага філіяла брэсцкай кампаніі «Акс-мэбля». Гэта — даволі буйны вытворца мэблевай фурнітуры і мэблі для офісаў, дамоў і кавярняў, прысутны на рынку Беларусі з 2006 года, піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.

У 2012 годзе ўладальнікі «Акс-мэблі» на чале з Віктарам Шосцікам выйшлі на расійскі рынак, стварыўшы ў Бранску кампанію «Базістрэйд». А з 2021 года спрабуюць асвойваць рынкі Усходняй і Заходняй Еўропы праз зарэгістраваную ў Белай-Падлясцы кампанію Aks.

У 2022 годзе продажы Aks, што ажыццяўляюцца праз інтэрнэт-краму, дасягнулі 10,5 млн злотых. Але за апошнія два гады яны знізіліся, склаўшы адпаведна 6,6 млн злотых у 2023 годзе і 5,8 млн у 2024 годзе. У 2023—2024 гадах польская Aks прынесла сваім уладальнікам страты.

У адрозненне ад яе, расійскі бізнэс Віктара Шосціка расце. Па выручцы ў 2024 годзе (звыш 580 млн расійскіх рублёў) ён быў больш чым у чатыры разы буйнейшы за польскі і прыносіць прыбытак на працягу апошніх гадоў. Таксама «Акс-мэбля» актыўна асвойвае з дапамогай мясцовага партнёра рынак Казахстана.

Фінансавых паказчыкаў па беларускім рынку няма. Але, мяркуючы па актыўным пашырэнні тут афлайн-сеткі фурнітурных шоурумаў, на ім таксама назіраецца рост. У мінулым годзе, напрыклад, уладальнікі «Акс-мэблі» адкрылі новыя гандлёвыя пункты AKS у Баранавічах, Мінску, Лідзе і Мазыры. У жніўні гэтага года чарговы, 14-ы шоўрум, пачаў працаваць у Пінску.

Каментары3

  • Янак
    02.09.2025
    не дзіва, расейцы таксама хочуць купляць еўрапейскія тавары, бо выраз зроблена у польшчы, германіі, італіі гучыць як знак якасці. гэта відаць па вайлберысе калі заходні тавар пазначаецца дзе выраблены. Нават зэтнік, якія дэкларуе любоў да свайго, у душы прызнае нікчэмнаць расейскага, лепей купіць нямецкую фурнітуру чым расейскую
  • Ох
    02.09.2025
    Янак, именно так. И вместо того, чтобы дать им эту возможность на полную катушку, чтобы деньги текли рекой ИЗ россии, гениальные стратеги-санкционисты наказали "плехих рюских" и заперли все деньги ВНУТРИ ее. Чтоб меньши было картье и диора и больше искандеров. Ну и, Китаю тоже досталось.
  • Ватникам на заметку!
    02.09.2025
    Ох, ватник, санкции - единственное, что может остановить войну!

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць18

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць18

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць