Здарэнні

У Гомельскім раёне 77‑гадовы дачнік забіў 45‑гадовага і закапаў каля сваёй хаты

Падчас п'янай сваркі пенсіянер нанёс знаёмаму не менш за 34 удары нажом, рукамі, нагамі і табурэтам. Мужчына памёр ад моцнай страты крыві.

Здарэнне адбылося 6 красавіка 2025 года ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёна. Паводле СК, 45‑гадовы мужчына прыехаў на дачу і зайшоў у госці да 77‑гадовага знаёмага з Гомеля. 

На дачы пенсіянера яны пілі. Падчас канфлікту, што ўзнік, 77‑гадовы мужчына нанёс знаёмаму не менш за 34 удары нажом, рукамі, нагамі і табурэтам. Ад атрыманых траўм 45‑гадовы мужчына памёр на месцы ад вострай страты крыві.

Падазраваны нікому не паведаміў пра здзейсненае і пайшоў начаваць да суседа. Раніцай ён вярнуўся, абгарнуў цела забітага ў брызент і схаваў за гаспадарчай пабудовай, затым прыбраў у хаце, узяў ягоны заплечнік і паехаў у Гомель.

Каб заблытаць сляды, пакінуў заплечнік у аўтобусе. На наступны дзень паведаміў сваякам, што ідзе ў паліклініку, але зноў накіраваўся на дачу, дзе выкапаў яму, перамясціў туды цела і замаскіраваў месца пахавання.

Праз некалькі дзён сваякі забітага пачалі хвалявацца з-за яго знікнення і звярнуліся ў міліцыю. Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран» знайшоў схаваную магілу.

На месца прыбыла следча-аператыўная група, і цела мужчыны дасталі з зямлі.

77‑гадоваму пенсіянеру прад’яўлена абвінавачанне паводле пункта 6 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства з асаблівай жорсткасцю). Ён прызнаў віну і супрацоўнічаў са следствам. Мужчына не быў раней судзімы, але мае залежнасць ад алкаголю. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я18

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паспяшаўся: Крэмль адмовіўся віншаваць Петэра Мадзьяра36

Гурскі і Губараў закрываюць бізнэс у Польшчы1

У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве8

Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса»

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Як за пяць гадоў змяніліся цэны на бытавую хімію

У Мінску заўважылі рэдкую качку, якую назвалі ў гонар кітайскіх вяльмож1

Папа Леў XIV адказаў Трампу7

Слюнькін распавёў, як Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку ў 2020‑м і атрымаў ад Лукашэнкі прароцкі падарунак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я18

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць