Свет66

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным

«Нам давядзецца сесці за стол перамоваў з расійскім прэзідэнтам. Геаграфічнае становішча ні Расіі, ні Венгрыі не зменіцца», — заявіў ён.

Петэр Мадзьяр. Фота: Darco Bandic / AP

Новы ўрад Венгрыі будзе весці перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, заявіў лідар апазіцыйнай партыі «Ціса», якая лідзіруе на парламенцкіх выбарах, Петэр Мадзьяр.

«Нам давядзецца сесці за стол перамоваў з расійскім прэзідэнтам. Геаграфічнае становішча ні Расіі, ні Венгрыі не зменіцца. Наша энергетычная залежнасць таксама застанецца яшчэ некаторы час. Неабходна ўзмацняць дыверсіфікацыю, але гэта не адбудзецца імгненна. Пры неабходнасці мы будзем весці перамовы, але сябрамі мы не станем», — сказаў Мадзьяр.

Так палітык пракаментаваў словы цяперашняга прэм’ер-міністра Віктара Орбана, які папярэджваў, што «Ціса» ў выпадку перамогі на выбарах сфарміруе «праўкраінскі ўрад», і абяцаў сачыць за яе перамовамі з Масквой.

Мадзьяр у тым жа інтэрв’ю заклікаў паставіцца да гэтага пытання без жартаў і выказаў сумнеў, што Орбан зрабіў гэтую заяву сур’ёзна. «Ніхто не хоча праўкраінскага ўрада ў Венгрыі. Усе хочуць правенгерскага», — растлумачыў ён.

Пасля апрацоўкі 98,9% галасоў «Ціса» атрымлівае 138 месцаў у парламенце, што дае ёй канстытуцыйную большасць, а кіроўны альянс ФІДЭС—ВДНП — толькі 55 месцаў. Яшчэ шэсць месцаў дастаюцца партыі «Наша краіна».

Каментары6

  • Бгг
    13.04.2026
    Ну, за Мадьяра! Он там еще сказал, что против поставок оружия Украине. И это ж только первый день. Как я уже говорил не раз и не два, буду с удовольствием наблюдать, как у местной секты округляются глаза и вытягиваются лица.
  • бабруйчанін
    13.04.2026
    Федзя
    Орбана упарта дэмакратычна без прымуса абіралі мадзяры 16 год
    Як 100 год таму сваіх ульььтраправых саюзнікаў нацыстаў і камрады былі адданыя пад час 2 светавой
    Ваевалі ні вельмі гісторыкі кажуць але карацелі былі яшчэ тыя
    Чаму гэты Мадзьяр павінен быць лепш за іньшых мадзьяр ??
    Таму на..вошта нам ната падобныя Наты і эўразвяз з ..камрадамі...)
  • Санта Бэрримор
    13.04.2026
    Бгг, мутные у вас фантазии.

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова5

МУС Латвіі прапануе цалкам закрыць адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю13

Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль15

З сайта МУС знікла магчымасць анлайн-праверкі забароны на выезд з Беларусі3

Арыяна Грандэ прыпыняе кар'еру. Апошнім часам фанаты хвалююцца, што спявачка экстрэмальна пахудзела3

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць