Грамадства55

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усходнюю частку чацвёртай кальцавой лініі вырашылі адцягнуць далей ад цэнтра ў прамысловую зону, змяніўшы размяшчэнне адразу некалькіх станцый і перасадачных вузлоў. З колькасцю станцый на лініі таксама яшчэ няма пэўнасці. 

Новая траса чацвёртай кальцавой лініі мінскага метро. Скрыншот рэпартажа АНТ

Новыя абрысы транспартнай будучыні Мінска сталі вядомыя дзякуючы рэпартажу дзяржаўнага тэлеканала АНТ, прысвечанаму працы праходчых шчытоў, як заўважыў партал blizko.by. У сюжэце ў кадр трапілі свежыя схемы развіцця падземкі з кабінетаў інстытута «Мінскметрапраект». З іх вынікае, што ранейшая траса чацвёртай лініі змянілася — метратунэлі зробяць рэзкі віраж на ўсход.

Новая траса ўсходняга паўкальца

Да нядаўняга часу планавалася, што пасля станцыі «Батанічны сад» цягнікі пойдуць да шостай клінічнай бальніцы на станцыю «Уральская», на скрыжаванні вуліц Уральскай і Фролікава, а адтуль скіруюцца да станцыі «Даўгабродская», дзе была запланавана перасадка на станцыю «Трактарны завод» Аўтазаводскай лініі.

Новая траса чацвёртай кальцавой лініі мінскага метро. Скрыншот рэпартажа АНТ
Старая (жоўтым) і новая (чырвоным) трасы ўсходняга паўкальца чацвёртай лініі мінскага метрапалітэна. Калаж: Наша Ніва

Аднак цяпер траса ўсходняга паўкальца істотна змяняецца. Пасля «Батанічнага сада» лінія заварочвае на ўсход, да Запарожскай плошчы на скрыжаванні вуліц Філімонава, Сталетава і Запарожскай, дзе размесціцца станцыя «Сляпянка».

Далей тунэлі пройдуць пад Радыяльнай вуліцай, дзе ў прамысловай зоне на скрыжаванні з вуліцай Ваўпшасава з’явіцца новая станцыя «Дражня».

Пасля гэтага траса чацвёртай лініі працягнецца пад Радыяльнай вуліцай да скрыжавання з Пераходнай вуліцай і ў створы з вуліцай Жылуновіча, па ўскрайку Мінскага падшыпнікавага завода, выйдзе да станцыі «Даўгабродская» на Партызанскім праспекце, якая цяпер стане перасадачнай са станцыяй «Партызанская», а не са станцыяй «Трактарны завод», як было запраектавана раней.

Агульныя даныя пра чацвёртую лінію метро з абноўленага праекта. Скрыншот рэпартажа АНТ
Агульныя даныя пра чацвёртую лінію метро з абноўленага праекта. Скрыншот рэпартажа АНТ

Навошта змянілі чацвёртую лінію

Магчыма, што гэтыя змены ва ўсходнім паўкальцы звязаны з тым, што на ўсход ад Мінскай кальцавой аўтадарогі плануецца ўзвядзенне мікрараёна Зялёны Бор, агульная плошча забудовы якога перавысіць мільён квадратных метраў.

Вуліца Ваўпшасава стане галоўнай транспартнай артэрыяй для гэтага масіва, таму метро імкнуцца падвесці як мага бліжэй да будучых жыхароў.

Ранейшая схема развіцця мінскага метрапалітэна пасля выключэння з праекта станцый «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную». Фота: СБ. Беларусь сегодня

Пры гэтым у новай дакументацыі заяўлены 18 (17) станцый чацвёртай лініі, што не супадае з намаляваным на схеме. Першапачаткова на кальцы планавалася 17 прыпынкаў. Калі ў пачатку года з праекта выключылі «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную», іх засталося пятнаццаць. Цяпер дадалася «Дражня» — на прадстаўленых новых схемах адлюстраваны толькі 16 прыпынкаў.

Што тычыцца іншых перспектыўных раёнаў, падаўжэнне першай і другой ліній захоўваецца толькі ў кірунку Ельніцы і Шчомысліцы адпаведна. Працяг метро ў Дзегцяроўку ці Паўночны бераг, дзе плануюць збудаваць чатыры з паловай мільёна квадратных метраў жылля, праектам па-ранейшаму не прадугледжаны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Брэшуць падлы
    13.04.2026
    Лукашысты брэшуць.
    Усё зменіцца праз пэўны час.
  • Ганс
    13.04.2026
    Серабранку разумней было б зрабіць у гушчы раёна Серабранка каб жыхарам было зручней і з Чыжоўкі бліжэй даехаць. Але улады і праекціроўшчыкі вырашылі бліжэй да стадыёна і эканамічнага універа.
  • М
    13.04.2026
    Алло, редакция. Вы там улицу Ваупшасова неправильно обозвали. Минчане, тоже мне.[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць