Грамадства1111

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне

Расійскі пісьменнік у праекце «Скажы Гардзеевай» расказаў пра той мінімум, які неабходны сумленным людзям, калі яны жывуць у кепскай краіне.

Скрыншот відэа

— Ёсць простая рэцэптура, не мы яе вынайшлі, а распрацавалі ў савецкія часы. Па-першае, не пэцкацца, не пэцкацца.

— А калі ты працуеш у дзяржбальніцы — ты пэцкаешся? — спытала Кацярына Гардзеева.

— А якім чынам ты пэцкаешся?

— Ты атрымліваеш грошы ў дзяржбальніцы. Плаціш падаткі, а дзяржава на гэтыя падаткі купляе ракеты [каб бамбіць Украіну].

— Ну не, — адмахнуўся Акунін, — паспрабуй не плаціць падаткі ў краіне. Я з гэтым абсалютна не згодны.

— Па-першае, не пэцкайся, не ўдзельнічай у мярзотнасцях. Па-другое, падтрымлівай тых, каму горш чым табе. Гэта вельмі моцны наркотык. Калі ты камусьці дапамагаеш, ты сам пачынаеш адчуваць сябе намнога лепей. І не мяняй сваіх перакананняў і сваіх каштоўнасцяў. Гэта той мінімум. Героем або падпольшчыкам мала хто можа быць. Але гэта той мінімум. Гэта тое, што маё пакаленне вывучыла яшчэ ў СССР. Для тых, хто старэйшы, гэта вяртаецца, а для тых, хто маладзейшы, яны, на жаль, вымушаныя вывучваць гэта нанова.

Каментары11

  • Барадзед
    11.04.2026
    Остап Ибрагимович, мы честные люди? - Несомненно, Шура.
  • FF
    11.04.2026
    Але зараз набягуць людзі, якія распавядуць, што пэцкаюцца настаўнікі, бо працуюць у дзяржшколах, пэцкаюцца ратавальнікі, якія працуюць у МНС. І увогуле ў краіне засталіся адны хатаскрайнікі.

    І ім усё адно, хто будзе вучыць іхных дзяцей матэматыцы і фізіцы, хто будзе ратаваць людзей з пажараў.
  • PP
    11.04.2026
    Пра падаткі - любімая тэма, разам з "усе бізнесы служаць рэжыму", праскоквае перыядычна нават у нашаніўскім "Току". А нічога, што з гэтых падаткаў вашы жывыя няз'ехалыя бацькі атрымліваюць пенсіі? Нічога, што ў радзільнях нараджаюцца новыя беларусы? Калі зможаце, вернецеся, каб іх правільна вучыць у школах і беларускіх ВНУ? Бадай, хопіць пытанняў.

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску24

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка48

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

Фіны, грэкі і датчане лічацца фаварытамі. Топ-8 сёлетняга «Еўрабачання»: вось хто мае шансы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць