Свет55

Ізраільскіх вайскоўцаў пакаралі за вандалізм у дачыненні статуі Ісуса Хрыста

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы на поўдні Лівана. Ізраільскі салдат ударыў кувалдай па галаве ўжо паваленай статуі, а іншы зняў гэта на фота. Здымкі хутка разышліся ў інтэрнэце і выклікалі шырокае абурэнне. У выніку вайсковыя і цывільныя ўлады Ізраіля мусілі на гэта рэагаваць, піша Бі-бі-сі.

Тое самае фота

Армія Ізраіля правяла расследаванне і заявіла, што дзеянні вайскоўцаў супярэчаць правілам і каштоўнасцям войска. У выніку двух салдат арыштавалі на 30 дзён і адхілілі ад баявой службы. Яшчэ шэсць чалавек, якія прысутнічалі і не ўмяшаліся, таксама могуць панесці адказнасць.

Ізраільскі бок папрасіў прабачэння за здарэнне і паведаміў, што пашкоджаную статую ўжо замянілі па ўзгадненні з мясцовымі жыхарамі.

Інцыдэнт асудзілі як у Ліване, так і за яго межамі. Рэлігійныя дзеячы назвалі гэта знявагай святыняў, а ўлады Ізраіля прызналі, што тое, што адбылося, прычыніла боль вернікам.

Каментары5

  • ●
    22.04.2026
    Цікава у свеце гэтых падзей паслухать адукаванага , паважанага , афіцыйна прызначанага равіна . Што ў " Тора " кажуть пра адносіны да іншаверцаў ?
    НН ці ёсць магчымасці зрабіць гэта ?
    Каб мы ня блукалі па інтернетах . А з першых вуснаў пачулі .
  • рабі
    22.04.2026
    ●, на Спадчыне ўжо ўсё разабралі https://t.me/spadczyna/15519
  • ●
    22.04.2026
    рабі, няма ў мяне тг . Ня веру што ў гытым магчыма кропка .

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў71

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх1

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі13

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў71

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць