Здарэнні44

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе

Хлопец быў цвярозы.

У Першамайскае РУУС Мінска звярнуўся 20‑гадовы мінчук. Ён расказаў, што знаходзіўся дома і пачуў незнаёмы мужчынскі голас з ноўтбука. Спробы перазагрузіць камп’ютар не далі выніку, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пасля гэтага на экране запусціўся зваротны адлік і з’явілася пагроза вывесці прыладу з ладу, калі мінчанін не пяройдзе па спасылцы ў месенджары.

Выканаўшы інструкцыю, мужчына атрымаў указанне зарэгістравацца на крыптабіржы і даць доступ да акаўнта. Ён адмовіўся выконваць патрабаванні і звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі падраздзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ўстанавілі, што заяўнік спампоўваў пашырэнне да папулярнай анлайн-гульні і ў выніку ўсталяваў не менш за шэсць шкоднасных праграм, прызначаных для збору персанальных даных, уключаючы лагіны і паролі.

А таксама — дадаткі для схаванага доступу да сістэмы, трансляцыі экрана, кіравання вэб-камерай і мікрафонам і поўнага кантролю над прыладай.

У выніку кібератакі ноўтбук коштам каля 5000 рублёў выведзены з ладу і аднаўленню не падлягае.

Каментары4

  • Хмарочос
    22.04.2026
    А прикиньте, вот так лежишь, а тебя Лукашенко из ноутбука спрашивает
  • хм,
    22.04.2026
    Хмарочос, „Ну шо, за каво галасавал? Надзеньце ему наручнікі" )))
  • ...
    23.04.2026
    Бред

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску2

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства107

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць