Каментары да артыкула

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій

  • %
    12.05.2026
    У нас пакуль амаль ужо традыцыйны травеньскі дубак
  • Indrid Cold
    12.05.2026
    Вынішчылі планету каб зарабіць на 10% болей. А разграбаць будуць нашыя ўнукі - калі яны перажывуць экалагічны каллапс. І так, гэта не пытанне ці будзе ён, ці не. Гэта пытанне як хутка і колькі адсоткаў загіне.
  • Эль ніна
    12.05.2026
    Трэба пытаць дзяўчынку Грэтту.
  • Кол
    12.05.2026
    Куды мора сыходзіць ? Учора быў сонечны дзень, пайшоў падзівіцца на закат, і знайшоў, што ўзьбярэжжа зрабілася яшчэ шырэйшае, вада адыйшла далей. Ніколі такога не адбывалася. Прылівы/адлівы тут залежаць ад кірунку вятроў, Месяц уплыву амаль ня мае, але ж даўно ўжо шціль. Дык што гэта, куды вада з мора сплывае, і чаму ?
  • .
    12.05.2026
    Эль-Ніньё (у артыкуле няправільны пераклад з'явы, паглядзіце хаця б вікіпедыю) не ўплывае непасрэдна на клімат Беларусі, толькі ўскосна і не адразу, праз агульны падагрэў вады і паветра.
    Наступствы будуць як у найбольш выразныя гады ўплыву глабальнага пацяплення, ў першую чаргу на зімы. Цыркуляцыя ламаецца, зіма робіцца больш анамальнай: можа стаць як больш цёплай (паветра з поўдня, часцей), так і больш халоднай (паветра з поўначы, як у сезоне 2025/2026).
  • Юрась Зянковіч
    12.05.2026
    Эль Ніньё (гішп. el niño - хлопчык), але Ля Нінья (гішп. la niña - дзяўчынка). Гэта розныя, супрацьлеглыя зьявы.

    Наша Ніва, пішыце правільна!
  • Рэд.
    12.05.2026
    Юрась Зянковіч, спалучэнне [йо] перадаецца літарай ё, калі гук [о] знаходзіцца пад націскам (ёд, маёрка). У прыведзеным выпадку яно не пад націскам
  • .
    12.05.2026
    Гук [йо] у слове ёсць толькі пры перакладзе праз ангельскую або рускую.
    У арыгінальнай гішпанскай гучыць як [el ˈni.ɲo], што лагічна перадаць як Эль Ніннё.

    Такі варыянт выбраў і мовазнаўца Саўка ў "Добрапісе" (хаця разумею, што гэта не абавязкова тут аргумент - нядаўна атрымаў ад прадстаўніка рэдакцыі грубыя ацэнкі "нішто", "так званы" пра гэтую крыніцу).

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць