Свет44

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй

Экс-канцлер Германіі Герхард Шродэр, які фактычна з'яўляецца лабістам расійскіх дзяржаўных кампаній, не можа быць прызначаны перамоўшчыкам ад Еўрапейскага саюза па пытанні завяршэння расійска-ўкраінскай вайны. Пра гэта заявіла прадстаўніца ЕС па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Кая Калас 11 мая, піша «Еўрапейская праўда».

Герхард Шродэр. Фота: Burhan Ozbilici / AP

Калас перакананая, што прарасійскі Шродэр — дрэнная кандыдатура.

«Я думаю, што Герхард Шродэр быў лабістам, высокапастаўленым лабістам расійскіх дзяржаўных кампаній.

Таму зразумела, чаму Пуцін хоча, каб гэта быў менавіта гэты чалавек — каб, па сутнасці, ён сядзеў па абодва бакі стала», — заявіла Калас.

Яна таксама дадала, што ўсе зараз убачылі, што «спыненне агню, якога хацеў Пуцін, было толькі вельмі цынічным для абароны яго парада, у той час як яны насамрэч атакавалі цывільных асоб ва Украіне».

«Калі мы дамо Расіі права прызначаць перамоўшчыка ад нашага імя, ведаеце, гэта было б не вельмі мудра», — падагульніла галоўны дыпламат ЕС.

Афіцыйны Берлін таксама не ўспрымае прапанову Пуціна наконт Шродэра як перамоўцы з Расіяй ад ЕС і бачыць у гэтым спробу пасеяць раскол у Еўропе і сярод нямецкіх палітыкаў.

82‑гадовы Герхард Шродэр быў канцлерам Германіі з 1998 па 2005 год і лідарам СДПГ з 1999 па 2004 год і гадамі падвяргаўся крытыцы за сяброўскія адносіны з РФ і працу на расійскія энергетычныя кампаніі.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён так і не дыстанцыяваўся ад Крамля. Сярод апошняга, у студзені 2026 года экс-канцлер выступіў за аднаўленне энергетычнага супрацоўніцтва з РФ і заклікаў не дэманізаваць Расію, нягледзячы на яе агрэсію супраць Украіны.

На гэтым фоне ў СДПГ некалькі разоў падымалі пытанне аб выключэнні Шродэра, але беспаспяхова.

Каментары4

  • JA!
    11.05.2026
    Якое супадзенне, што там дзе трэба падкрэсліць, пішаце палітычную прыналежнасць, але ў выпадку Шродэра (як і Фіша), забыліся напісаць, што ён САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТ.
  • NEIN
    11.05.2026
    JA!, Вы аб чым? СДПГ - занадта складаны шыфр?
  • JA!
    11.05.2026
    NEIN, дык чаму ў гэтым выпадку было складана напісаць поўнымі словамі, а калі "трэба" ляпіць цэтлік ультрапрвых нават цэнтра-правым, няма праблем.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць