Грамадства

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Аляксандр Давідовіч служыў вайскоўцам, а пасля каля 20 гадоў адпрацаваў на чыгунцы. Але нядаўна яго кінулі за краты.

Аляксандр Давідовіч. Фота: bsut.by, фон заблюраны нейрасеткай

Аляксандру Давідовічу 47 гадоў. Ён родам з-пад Бярозы, вучыўся ў школе ў аграгарадку Першамайская (да 1964 года — Блудзень) Бярозаўскага раёна. Пасля выпуску вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту. Мужчына жыве ў Бярозе. Разам з жонкай яны выхоўваюць дваіх дзяцей.

Паводле звестак аб'яднання Belpol, раней Давідовіч быў вайскоўцам. У базах ёсць запіс пра тое, што ён служыў у вайсковай часці № 55782, 927‑ай знішчальнай авіябазе ВПС у Бярозе.

Сваё далейшае жыццё Аляксандр звязаў з Беларускай чыгункай — апошні запіс у базах пра вайсковую часць датуецца 2007 годам. Ён доўгі час працаваў у Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (ШЧ-6), дзе дарос да электрамеханіка. У верасні 2024 года ён наведваў курсы павышэння кваліфікацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.

Аляксандра затрымалі ў мінулым годзе. Яго асудзілі па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмізму» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

Мяркуючы па тым, што ён так нідзе і не з'явіўся анлайн, яму прысудзілі калонію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць