Свет

Аргенцінскі горад «на краі свету» адмаўляе, што з’яўляецца крыніцай хантавіруса

Ушуая, самы паўднёвы горад Аргенціны, карыстаецца рэпутацыяй «краю свету» і брамы для экспедыцый у Антарктыду. Аднак у апошнія дні горад сутыкнуўся з іншага кшталту розгаласам: здагадкай, што менавіта ён можа быць нулявым пунктам  успышкі хантавіруса на галандскім судне MV Hondius.

Ушуая. Фота: AP Photo / Joel Reyero

Круізны лайнер цяпер стаіць на якары на іспанскіх Канарскіх астравах, а пасажыры былі эвакуяваныя і адпраўленыя дадому самалётамі. Падарожжа MV Hondius пачалося 1 красавіка каля 10 тысяч кіламетраў ад Ушуаі, што ў правінцыі Вогненная Зямля. На борце знаходзіліся 114 пасажыраў і 61 член экіпажа з 22 краін.

Хоць лічыцца, што вірус трапіў на борт менавіта там, яго дакладная крыніца застаецца па-ранейшаму невядомай, піша BBC. Адна з тэорый сведчыць, што пасажыр мог заразіцца на сметніку на ўскраіне Ушуаі, дзе турысты часта назіраюць за птушкамі і дзе адходы прыцягваюць грызуноў.

Аднак мясцовыя ўлады не прынялі гэтую версію. «На Вогненнай Зямлі за ўсю гісторыю ў нас не было ніводнага выпадку хантавіруса», — заявіў Хуан Факунда Петрына, галоўны эпідэміёлаг правінцыі. Ён падкрэсліў, што эндэмічная зона віруса знаходзіцца больш чым за 1500 км на поўнач.

«Па-першае, у нас няма падвіду мышы даўгахвостай [якая пераносіць хваробу], і мы не маем тыя ж кліматычныя ўмовы, што і паўночная Патагонія — ні ў плане вільготнасці, ні ў плане тэмпературы — якія б спрыялі яго развіццю, — сказаў ён. — А калі б грызуны пачалі перамяшчацца — паколькі яны не паважаюць геаграфічных межаў — варта памятаць, што мы з’яўляемся востравам».

Для правінцыі гэта пытанне не толькі навукі, але і эканомікі. Турызм — істотная крыніца даходу, і больш за 95% суднаў, што ідуць у Антарктыду, выходзяць менавіта з гэтага порта.

Пакуль афіцыйных адмен круізаў няма, і жыццё ў порце ідзе сваім парадкам.

Органы аховы здароўя ўсё яшчэ спрабуюць вызначыць, дзе адбылося заражэнне. Яны мяркуюць, што пара нідэрландцаў, што заразіліся вірусам і памерлі, былі, імаверна, нулявым пацыентам.

Чыноўнікі аднаўляюць іх маршрут праз Аргенціну, Чылі і Уругвай перад пасадкай на карабель ва Ушуаі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку2

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч параіў, як Германіі і Польшчы падняць эканоміку: Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары13

Улады агучылі, колькі па Мінску вывешана чырвона-зялёных сцягоў на будынках8

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень7

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі21

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку2

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць