Гомельскае выданне «Моцныя навіны» звярнула ўвагу, што ў Гомелі закрыліся крамы «Аркада». Яны былі вядомыя сваёй уласнай пякарняй, якая выпускала торцікі і выпечку.

Як даведаліся «Моцныя навіны», закрыліся тры крамы — на вуліцах Кірава, Савецкай і Барыкіна. У чым прычына закрыцця — невядома.
Замест крам гэтай сеткі адкрыюцца ўсюдыісныя «Капеечкі».
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары