Аўто77

«Ці паедзе кіроўца пры такіх умовах працаваць?» Што будзе з таксі і пасажырамі пасля абяцання не павышаць цэны

У супольнасці таксістаў абмяркоўваюць пагадненне, якое МАРГ заключыў з дыспетчарамі таксі. Ім прадугледжваецца абавязацельства дыспетчараў не падымаць цэны ў гадзіны пік, непагадзь і іншыя перыяды павышанага попыту. У канале «Ад борта» патлумачылі, чаму пасажыры могуць застацца без патрэбных паслуг таксі. 

Фота: lookby.media

«Зайду з козыраў, — піша аўтар. — Кіроўца таксі не зарабляе ў гадзіну пік ці непагадзь, а дыспетчар гэтую цану не завышае. І вось чаму. Дадзена: каб зарабіць умоўныя 800 долараў у месяц (у эквіваленце), кіроўца павінен у сярэднім праводзіць па 12 гадзін за рулём як мінімум 15 дзён у месяц (180 гадзін).

Для разумення працэсу возьмем сярэдні заробак у гадзіну (чыстымі) 12 рублёў, што па курсе = 4,2 долара ў эквіваленце. Значыць, за 15 хвілін таксіст павінен зарабіць 3 рублі. 3*4=12.

У гэтыя ўмоўныя 15 хвілін уваходзіць:

  • даехаць да кліента — 5 хвілін;
  • адвезці кліента — яшчэ 5 хвілін;
  • даехаць да наступнага кліента — 5 хвілін.

Гэта пры ідэальных пагодных і дарожных умовах. Па-за гадзінамі пік. Час у дарозе можа змяняцца, але сярэдні заказ укладваецца ў 15 хвілін, і ў гадзіну таксіст можа выканаць пры такіх умовах 4 заказы па 3 рублі (1 долар). У гадзіну — 4 долары ў эквіваленце.

Так, кліент плаціць (таксама ў сярэднім за паездку) 10 рублёў. Але таксіст з гэтай сумы аддае:

  • працэнт Яндэксу (ці іншаму дыспетчару),
  • працэнт парку ці фіксаваную суму арэнды аўто,
  • грошы на паліва,
  • грошы на амартызацыю (калі на сваёй машыне, а там яшчэ дадаецца ФСАН, падатак і іншыя выдаткі).

У выніку застаецца той самы долар за 15 хвілін.

А цяпер успомнім снегапад гэтай зімой, які і выклікаў абурэнні, маўляў, таксісты нажываюцца.

І ніхто не ўлічвае час у дарозе, які істотна змяняецца.

Каб даехаць да вас, таксісту ў завіруху па яшчэ не пасыпаных камунальнымі службамі дарогах трэба ўжо не 5 хвілін, а 10. А калі попыт вялікі, а машын на лініі мала (не ўсе таксісты хочуць працаваць у непагадзь і нават у гадзіны пік), то ўжо не 10, а 15 хвілін.

І адвезці пасажыра з пункта «А» ў пункт «Б» ужо таксама не 5 хвілін (у сярэднім), а 10-15. І даехаць да новага кліента.

І вось таксіст робіць ужо не 3‑4 паездкі ў гадзіну, а 2. І калі дыспетчар, напрыклад, той жа Яндэкс, не будзе павышаць кошт паездкі, то кіроўца атрымае ўсё той жа долар. Ну ок. Пры «невялікім павышэнні» — 1,2 — 1,3 за дзве паездкі ў гадзіну. І гэта ўжо 2,6 долара.

А нагрузка ў завіруху, дождж і нават проста ў «коркавыя» гадзіны пік? А павышэнне рызыкі ДТЗ? У выніку кіроўца заробіць менш, а задзяўбецца больш».

Выснову аўтар паста робіць такую: «І вось гэта вось усё ў пагадненні дыспетчараў і МАРГ называецца «сацыяльна-адказныя паводзіны». Вось толькі ляжа яно не на Яндэкс з яго мільярднымі абаротамі і нават не на паркі. А менавіта на кішэню кіроўцаў. Як наёмных, так і ІП.

Ці паедзе кіроўца пры такіх умовах працаваць? Не. Да вашых паслуг — грамадскі транспарт.

Пры гэтым любая сфера паслуг павышае цэны з прычыны эканамічнай мэтазгоднасці. За апошнія пяць гадоў мая стрыжка ў цырульні вырасла прыкладна на пяць рублёў. І я не абураюся, але і цырульніка сабе ў мінус не павязу.

Хоць у цэлым я не супраць граматнай сацыяльнай адказнасці. У гадзіны пік ці ў непагадзь я гатовы везці ільготнікаў па зніжаным тарыфе. Пенсіянераў, студэнтаў, ветэранаў і ўсіх, каму ільготы паложаны. Але чаму я павінен дастаўляць сабе ў страту, але з камфортам алкаша, які прапіў палову грошай у казіно, бо ён як той Ясенін у завіруху «не дойдзе дадому з сяброўскай папойкі» — вось гэтага я не разумею.

Але кіроўцаў пра гэта ніхто не пытаўся. Аператары дамовіліся, пагадненне падпісалі. Як гэта будзе працаваць — паглядзім. Але накатваць кіламетры сабе ў страту таксісты дакладна не будуць.

Тут і так хлеб цяжкі, а даход так сабе. Проста разыдуцца па іншых сферах. А для тых, хто застанецца на рынку, дыспетчары будуць вымушаныя падымаць тарыфы. Таму што будзе расці попыт. Інакш таксісты зноў сыдуць у цень. Ці іх не будзе наогул.

І мы зноў успомнім пра грамадскі транспарт. Таму што «нашы людзі ў булачную на таксі не ездзяць».

Каментары7

  • Indrid Cold
    11.05.2026
    Ну вы ж хацелі капіталізм, але без палітыкі. Ну вось - капіталізм ёсць, палітыкі няма. Капіталісты з вас усе сокі выжмуць, а праз брак палітыкі - не будзе каго папрасіць вас абараніць
  • 1
    11.05.2026
    Будет один государственный перевозчик , плануецца не толькі на таксі, плануецца манаполія на ўсё.
    Прыватнікі пакуль жывыя по трох прычынах:
    1. яны прыкарытныя
    2. да іх яшчэ не дайшлі рукі
    3. хунта пакуль не можа разабрацца з асаблівасцямі бізнэсу (не мугуць зразумець як зарабляць)
  • Шеф
    11.05.2026
    Таксистов осталось на три дня.

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску24

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка48

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць