Свет55

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева

Расследаванне падрыву газаправодаў «Паўночны паток» у верасні 2022 года працягваецца дагэтуль. Нягледзячы на тое, што ўлады Германіі падазраюць у дыверсіі групу ўкраінцаў і нават дамагліся экстрадыцыі аднаго з іх з Італіі, поўная карціна здарэння застаецца таямніцай. Новую версію падзей прапануе амерыканскі журналіст-расследавальнік Боян Панчэўскі, які сцвярджае, што асабіста сустрэўся з арганізатарамі і выканаўцамі дыверсіі.

Боян Панчэўскі

Пра гэта паведамляе выданне BILD. 

Боян Панчэўскі — ураджэнец Македоніі і шэф-карэспандэнт па еўрапейскай палітыцы выдання The Wall Street Journal. Гэта журналіст з шматгадовым вопытам і лаўрэат прэстыжных брытанскіх і нямецкіх прэмій, які даўно асвятляе тэмы расійскай агрэсіі, шпіянажу і еўрапейскай бяспекі. У красавіку 2026 года выйшла ягоная кніга «Падрыў «Паўночнага патока». Праўдзівая гісторыя дыверсіі, якая ўзрушыла Еўропу», дзе раскрываюцца нечаканыя дэталі той аперацыі.

Паводле інфармацыі Панчэўскага, атаку спланавала ўкраінскае элітнае падраздзяленне пад кіраўніцтвам двух ветэранаў спецслужбаў, якія разглядалі пастаўкі расійскага газу ў Германію як галоўны інструмент уплыву Масквы. Для надзвычай рызыкоўнай місіі ім спатрэбіліся вадалазы, аднак замест дасведчаных агентаў яны прыцягнулі цывільных асоб. Сярод іх апынулася нават эратычная мадэль.

У падкасце шэф-рэдактара BILD Паўля Ронцхаймера журналіст расказаў, што «самым смелым вадалазам ва ўсёй групе была жанчына». Панчэўскі не называе яе сапраўднага імя, выкарыстоўваючы псеўданім Фрэя. У маладосці яна была часткай начнога жыцця Кіева.

«Часам яна падзарабляла мадэллю і пазіравала для правакацыйных фатаграфій, — цытуе выданне словы журналіста. — На адным адкрытым здымку, які стаў вокладкай эратычнага часопіса, на ёй быў капітанскі плашч. Загаловак абвяшчаў: «Чаму крымскае сонца абуджае сексуальныя пачуцці?»».

Дзяўчына захаплялася дайвінгам, і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны яе жыццё кардынальна змянілася.

«Яе здольнасць ныраць у мора на глыбіню менш за сто метраў больш не была запатрабаваная, — сцвярджае Панчэўскі. — Аднак затым праз калег па дайвінгу з ёй звязалася падраздзяленне спецслужбаў. Высветлілася, што яе навыкі ўсё ж патрэбныя ўзброеным сілам. Высокапастаўленыя афіцэры спыталі яе, ці гатовая яна ўдзельнічаць у місіі, накіраванай супраць крыніц фінансавання, з дапамогай якіх Расія вядзе вайну супраць яе краіны. Гаворка ішла пра складаную і патэнцыйна смяротна небяспечную аперацыю. «Дзе падпісаць?» — спытала Фрэя».

Пры ўстаноўцы ўзрыўчаткі пад вадой жанчына адыгрывала ключавую ролю. Нягледзячы на кепскае надвор'е, яна неаднаразова апускалася на глыбіню з васьмідзесяццю кілаграмамі рыштунку. Нямецкія следчыя, якія пазней выйшлі на яе след, былі шакаваныя знаходкай.

«Паліцыя знайшла пра Фрэю практычна бясконцую колькасць матэрыялаў. Затым яны наткнуліся і на яе аголеныя фатаграфіі, некаторыя з іх былі вельмі адкрытымі. У супрацоўнікаў узнікла пытанне: «Ці можа гэта быць адна і тая ж жанчына? Або гэта ілжывы след?»» — піша амерыканскі расследавальнік.

Сёння ж былая мадэль навучае іншых байцоў тактычнаму дайвінгу. Як дадае Панчэўскі, «яна прынятая на службу і афіцыйна лічыцца вайскоўкай».

Каментары5

  • Лімпомпо
    19.04.2026
    Так , згодна з дадзенымі выведкі Бурундзі , там было́ яшчэ тры дзяу́чыны з Адэсы .
    Іх ахоу́валі рабяты з Масаду .
  • И
    19.04.2026
    Если даже украинские модели могут подорвать кремлевскую трубу, то в ЕС действительно все очень плохо с безопасностью.
  • Проста жыхар
    19.04.2026
    Эх, рэдакцыя, а маглі б даць гэтаму артыкулу правакацыйны загаловак "Украінская сэкс-бомба падарвала паўночны паток".

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць