Грамадства

Беларускім санаторыям у Расіі эканамічны крызіс толькі на карысць

Крызіс у расійскай эканоміцы моцна ўдарыў па даходах расіян, якія ў яшчэ большай колькасці пацягнуліся ў мясцовыя санаторыі. Як паказалі вынікі 2025 года, не абышла бокам гэтая тэндэнцыі і лакацыі, якія належаць Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі на тэрыторыі Расіі ці на землях, акупаваных ёй, піша выданне «Беларусы і рынак».

Санаторый «Белая Русь» у Туапсэ. Фота: old.grandtour.by

На фоне мінусаў практычна ва ўсіх прадстаўнікоў беларускага дзяржаўнага бізнэсу і значнай часткі прыватнага, тры санаторныя ўстановы сабралі адносна неблагія дывідэнды ад збяднення расіян і закрытых межаў.

Як заўважылі «Беларусы і рынак», выручка самай буйной установы, санаторыя «Беларусь» пад Сочы, вырасла больш чым на 10% і склала 1,3 мільярда расійскіх рублёў (каля 17 мільёнаў даляраў). Прыбытак яго кіраўнічай кампаніі і ўвогуле вырас больш чым на 30% у параўнанні з 2024 годам — гэта крыху больш за 80 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1 мільёна даляраў).

Санаторый «Белая Русь» пад Туапсэ прырос прыкладна на столькі ж, зарабіўшы летась 1,1 мільярда расійскіх рублёў (каля 14,4 мільёна даляраў) выручкі. Прыбытак яго таксама вырас (і таксама больш чым на 30%) — да 90,8 мільёна расійскіх рублёў (каля 1,2 мільёна даляраў).

Выраслі продажы нават санаторыя «Беларуссія» ў амаль прыфрантавой акупаванай Ялце. Прычым — прыкладна на 60%. Яго выручка наблізілася да 300 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 4 мільёнаў даляраў). А вось прыбытак быў мінімальны і застаўся на папярэднім узроўні — 2,3 мільёна (каля 30 тысяч даляраў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі6

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі6

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць