Грамадства7070

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко

«Менавіта таму мы маем тое, што маем!» — вяшчаў на развітанне недзе з глыбіні студыі Канстанцін Каверын. Вядучы не паразумеўся з госцем падчас абмеркавання мітрапаліта Веніяміна.

Скрын відэа: utro / YouTube

Госцем чарговага выпуску «Обычного утра» стаў айцец Аляксандр Шрамко. У пэўны момант гаворка зайшла пра ролю Беларускай праваслаўнай царквы і асабіста мітрапаліта Веніяміна ў рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму.

У якасці прыкладу вядучая Марына Ментусава нагадала пра падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і БПЦ. Сярод мэтаў дакумента значыцца «супрацьдзеянне негатыўнай рабоце, якая часам можа весціся праз тыя выданні, што прыходзяць з-за мяжы».

Ментусава заўважыла, што гэтае пагадненне фактычна легітымізуе пераслед беларусаў за прагляды незалежных медыя, у тым ліку і іх канала.

«Чаго ты наогул лезеш у СМІ? Чаго ты наогул лезеш? Хто ты такі, каб лезці ў СМІ? Гэта абсалютна… ну як іерарх… служы, калі ласка. Пры чым тут сродкі масавай інфармацыі, пры чым тут журналістыка? Якія ты адносіны да яе маеш, спадар Веніямін?» — успыхнуў другі вядучы Канстанцін Каверын.

Аляксандр Шрамко пагадзіўся, што Веніямін з’яўляецца стаўленікам рэжыму Лукашэнкі. Аднак ён выказаў меркаванне, што мітрапаліт выконвае пераважна цырыманіяльныя функцыі і ягоная дзейнасць не з’яўляецца першапрычынай рэпрэсій.

«Пагадненне да гэтага ніяк не адносіцца. Гэта законы такія», — заўважыў святар і выказаў думку, што іншы чалавек на месцы Веніяміна мог бы паводзіць сябе яшчэ горш.

«Веніямін не мае наогул ніякай улады над звычайнымі людзьмі. Наогул ніяк. Царква так уладкаваная, каб над людзьмі ён не меў ніякай улады. Ён мае ўладу над святарамі. І вось пра гэтую сферу мы і гаворым», — даводзіў госць эфіру.

Аляксандр Шрамко. Фота: Наша Ніва

Каверын у сваю чаргу парыраваў, што рэлігійны лідар для вернікаў з’яўляецца маральным аўтарытэтам. Маўчанне іерарха падчас гвалту над пратэстоўцамі ў 2020‑м годзе ён лічыць здрадай.

«Вось надыходзіць дваццаты год. Лукашэнка быў заўсёды такім, але ў дваццатым годзе ён перайшоў усе чырвоныя лініі. Ён сапраўды пачаў забіваць, саджаць масава людзей, выціскаць з краіны і гэтак далей. І вось з’яўляецеся вы (да Шрамко — НН), з’яўляюцца Кухта, Рой… з’яўляюцца людзі, якія кажуць: «Не, гэта… Мы ўсё бачым. Гэта супярэчыць усім запаветам… Гэта супярэчыць усёй карціне свету, якую нам нясе хрысціянства. Таму я не магу гэта падтрымаць, і да мяне прыходзяць людзі ў мой прыход і пытаюцца: «А як да гэтага ставіцца?».

Кепска трэба ставіцца, бо гэта ўтрыманне ўлады і далей па тэксце, па законе і па праве». А Веніямін — не. Ну вось ён так не кажа. Ці правільна я разумею, што гэта здрада?»

Аляксандр Шрамко пярэчыў, што ў рэальнасці структура царквы аморфная: для шараговых вернікаў больш важны іх прыходскі святар, а не мітрапаліт з тэлевізара. Да таго ж, паводле яго слоў, трэба ўлічваць умовы, у якіх даводзіцца дзейнічаць Веніяміну.

«Мы жывём фактычна ўжо не ў аўтарытарнай, а ў таталітарнай краіне. І тут ёсць свае правілы гульні. Калі чалавек не ўдзельнічае недзе, не кажа гэтыя патрэбныя словы, то ён проста пазбавіцца свайго месца», — тлумачыў суразмоўца і дадаў, што «каталіцкая царква цяпер таксама падпявае ўладзе».

«Я да таго, разумееце, што ўсе гэтыя падпявалы, што з таго, што з іншага боку — таму лукашызм і працвітае! Вось пра што я хачу сказаць! Менавіта таму ён і працвітае, бо «ну давайце тут падпяём, там зразумеем, тут сям’я, там кошка, там мама», — у чарговы раз абурыўся Каверын.

Тагачасны камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў паказвае мітрапаліту Веніяміну зброю. 9 жніўня 2021 года. Фота: МУС

«Людзі не героі, разумееце? Нельга патрабаваць ад людзей гераізму. Большасць людзей у Беларусі — вось вы вяшчаеце для Беларусі — большасць людзей там не кажуць адкрыта многіх рэчаў, якія яны думаюць. І ўдзельнічаюць нават у гэтай сістэме. Калі ім скажуць вымавіць якую-небудзь прамову на нейкім сходзе — яны вымавяць яе. Будуць плявацца пра сябе, але вымавяць. Але гэта таталітарнае грамадства. Зразумейце, што герояў у краіне заўсёды мінімум. [Хоць,] яны, вядома, могуць задаваць тон», — спрабаваў давесці сваю пазіцыю святар.

«Вы так кажаце, нібыта хочаце апраўдаць Веніяміна. Але я яго не прабачаю! Не прабачаю! Бо дзякуючы такім, як Веніямін, і Сталін замардаваў дзясяткі народаў. Я лічу яго нікчэмнікам скончаным. Вось і ўсё. Падлюка, сапраўдная падлюка, ілжэц, здраднік ідэі, за якую ён нібыта там… Прабачце за такія гучныя словы. Ён падлюка. Бо праз яго столькі людзей загінула! І па Украіне б’юць, а ён усё гэта падтрымлівае!» — эмацыйна працягваў вядоўца.

Далей адбыўся наступны дыялог:

— Добра, яго здымуць, паставяць кагосьці яшчэ больш адыёзнага, — заўважыў Аляксандр Шрамко.

— Новы будзе падлюкам! Якая розніца? Не важна, я кажу цяпер пра Веніяміна. Нічога мы не будзем з гэтым рабіць. Я ж не магу тут нічога зрабіць, — адказаў Канстанцін.

— І што? Да чаго гэта прывядзе?

— Гэта прывядзе ні да чаго. Я хаця б проста называю рэчы сваімі імёнамі. Я стараюся сказаць так, як яно ёсць. А вы кажаце, што ён там нешта недзе не да канца паслухаў.

— Добра казаць так, як ёсць, у вольнай краіне. Добра казаць так, як ёсць.

— А я ў вольную краіну сам з’ехаў, Аляксандр?! Я ж так радасна ўцякаў у вольную краіну сам! Мяне хлебам не кармі, дай толькі ад магілы мамы з’ехаць далей. І пакінуць бацьку, не бачыць яго шэсць гадоў. І чакаць навін адтуль, што сэрца не вытрымала, і не прыехаць на пахаванне… Аляксандр, мы зараз з вамі дагаворымся да чарцей. Усё. Дзякуй вам за эфір. Прабачце за гэта маё, проста, ведаеце, баліць, баліць фактычна.

— Проста добра махаць у студыі кулакамі, калі ты сядзіш і ведаеш, што табе за гэта нічога не будзе. А людзі ўнутры краіны жывуць у зусім іншых умовах. Трэба гэта разумець і таксама да гэтага ставіцца трошкі не так.

Гэтыя словы выклікалі новую буру эмоцый у журналіста: 

«То-бок крымінальных спраў у нас няма? То-бок нашы родныя не пад прыцэлам? У нас нічога не адабралі? Мне за гэта нічога не будзе? Аляксандр, што вы несяце наогул, прабачце? Вось выбачайце, я пераходжу на хамскую мову, але ў мяне ўжо проста кіпіць! Што значыць «нічога не будзе»? Я тут хаджу, азіраюся па гэтай Варшаве. Я жонцы, дачцэ кажу, каб яны не адзначалі каардынаты ў інстаграме. «Нічога не будзе»! Ну дай вам бог, каб у вас таксама так «нічога не будзе»».

«Я асабіста атрымліваю пагрозы ў прыватных паведамленнях. Гэта проста несправядліва», — дадала Марына Ментусава.

«Ну вам ужо нічога не прыбавяць і не аднімуць ад таго, што вы там махаеце рукамі. А калі хтосьці ў Беларусі стане махаць рукамі, то для яго гэта будзе істотная розніца», — заўважыў госць.

«Мы не просім, каб звычайныя людзі так рабілі. Проста людзі, якія знаходзяцца пры ўладзе і падпісваюць дакументы, далучаюцца да гэтай несправядлівасці, да гэтага зла, пра што мы і кажам. Дзякуй вялікі, Аляксандр. Усяго добрага. Да сустрэчы», — паспрабавала скончыць дыскусію Марына Ментусава, а Канстанцін у гэты час падняўся і выйшаў са словамі: «Я заканчваю эфір, я проста не магу».

«Менавіта таму мы маем тое, што маем», — дадаў недзе з глыбіні студыі Каверын.

«Табе прапанавалі папіць валяр’яначкі, Косця», — паспрабавала згладзіць сітуацыю Ментусава.

Пасля праграмы Канстанцін Каверын апублікаваў пост, у якім папрасіў прабачэння за свае «непрымальныя паводзіны» як у Аляксандра Шрамко, так і ў гледачоў.

«І хоць пазіцыя мая (што тычыцца сутнасці спрэчкі) застаецца нязменнай, усё ж такі менавіта за форму яе выказвання мне сорамна. Так нельга», — напісаў вядучы.

Каментары70

  • Мда
    14.04.2026
    Каверина просто плавит на глазах после ухода Милославской из шоу. То ли женщины, то ли финансы - фиг поймешь. Но на почве внутренней фрустрации там такой восьмой слой белого пальто вырос и такой моральный апломб, как будто он сердце из груди достал на площади для глупого плебса, а не сбежал поджав хвост по-тихому куда и все.
    Отписался и из рекомендаций канал грохнул, чего и вам желаю.
  • Санта Бэрримор
    14.04.2026
    Крепостной священник так и не понял, в чем был неправ.
  • Мда
    14.04.2026
    Лайдак, к журналистике он и не имел никогда. Он радиоведущий и тамада на корпоративы, это ж совсем другая профессия. Но как ведущий для локального уровня был весьма хорош, пока не поплавило его окончательно.

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР17

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць